Віншаванні з юбілейным днём нараджэння прымаў суддзя суда Дзятлаўскага раёна Сяргей Сёмуха, які больш за 30 гадоў прысвяціў служэнню закону і людзям.

Павіншаваў калегу з 60-годдзем і адрасаваў яму словы ўдзячнасці за работу старшыня суда Дзятлаўскага раёна Вадзім Дуброўскі:

– Ад усяго калектыву віншуем вас з гэтай выдатнай датай. Жадаем моцнага здароўя, маральнай устойлівасці, бясконцай сілы і энергіі ў служэнні на карысць нашай Айчыны. Паважаны Сяргей Міхайлавіч, мы высока цэнім вашы заслугі, з удзячнасцю пераймаем прафесійны вопыт і дзякуем вам за вернасць прысязе, адданую службу Радзіме на працягу ўсяго жыцця.

Вадзім Ігаравіч уручыў юбіляру грамату Гродзенскага абласнога суда за шматгадовую сумленную працу па кіраванні правасуддзем, высокі прафесіяналізм і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў.

Павіншаваць Сяргея Сёмуху ў суд Дзятлаўскага раёна прыбылі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова.

– Ад імя кіраўніцтва раёна і ад сябе асабіста віншую вас з юбілеем і выказваю словы ўдзячнасці за службу. Вашы заслугі перад Айчынай вялікія: сваёй дзейнасцю вы прадэманстравалі высокі ўзровень вяршэнства закона і справядлівасці, прафесіяналізму, які належыць падтрымліваць паслядоўнікам. Дзякуй за работу, за супрацоўніцтва, прынцыповасць і справядлівасць ва ўсіх справах. Вы і вашы калегі стаіце на варце закона, які выконваецца і будзе дзейнічаць у нашым раёне. Рады павіншаваць вас, паважаны Сяргей Міхайлавіч, і выканаць прыемную місію: уручыць адразу дзве найвышэйшыя ўзнагароды нашага раёна – Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта і Ганаровую грамату раённага Савета дэпутатаў, – адзначыў Аляксандр Станіслававіч.

Да віншаванняў дылучыліся калегі па працы, якія падарылі Сяргею Міхайлавічу памятныя сувеніры.

 Сяргей Сёмуха падзякаваў за віншаванні і ўзнагароды, паабяцаў і ў далейшым  з вялікай адказнасцю, гонарам і скрупулёзнасцю працаваць дзеля Айчыны і беларускага народа.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#суд #юбилей

Похожие публикации