Дзякуй вам, працаўнікі жніва! У “Граніт-Агра” прайшлі “Дажынкі” (+відэа)

15 жніўня ў ААТ “Граніт-Агра” ўшанавалі працаўнікоў, якія былі заняты на жніве-2020.

Традыцыйна ўрачыстасць праходзіла на пляцоўцы ў цэнтры  Круцілавічаў. Сюды сабраліся жыхары аграгарадка і наваколля, госці мерапрыемства.

Вялікай калонай прыйшлі ўдзельнікі жніва. Гэта камбайнавыя экіпажы, вадзіцелі, якія займаліся адвозкай збожжа, працаўнікі збожжасушыльных комплексаў, спецыялісты гаспадаркі, працаўнікі іншых службаў сельгаставарыства, якія забяспечвалі зладжаную працу на жніве – дыспетчары, рамонтнікі, кладаўшчыкі, запраўшчыкі, повары.

У гэтае жніво на самым вялікім жніўным палетку раёна працавалі 12 камбайнавых экіпажаў і атрымалі тысячныя намалоты збожжа 11 з іх.

Камбайнавыя экіпажы Уладзіміра і Андрэя Гукішаў, Уладзіміра і Івана Чарняўскіх перасягнулі нават двухтысячную мяжу па намалотах. На рахунку Гукішаў – 2601 тона, у Чарняўскіх – 2081.

“Хлебны каравай” гаспадаркі аказаўся сёлета, як ніколі, важкі. ААТ “Граніт-Агра” атрымала 16 788 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 54,7 цэнтнера з гектара. Рапсу намалочана 1987 тон, а з кожнага гектара – па 49,7 цэнтнера.

На пачатку ўрачыстасці настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы гарпасёлка Наваельня протаіерэй Валерый Мануйла, які благаслаўляў на жніво, цяпер  падзякаваў Богу і людзям за тое, што маем такі плён стараннай працы. Па хрысціянскай традыцыі ён асвяціў хлеб новага ўраджаю.

Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур выказаў задавальненне жніўнай працай усіх: спрацавалі зладжана і вынікова. Намалот сёлета рэкордны – хлебны каравай важкі. Пашана і гонар – гранітаўцам!

Кіраўніку гаспадаркі галоўныя аграномы  Алена Майсейчык і Юрый Бортнік  уручылі дажыначны сноп і каравай, як сімвалы заканчэння жніўнага клопату.

Працаўнікі ААТ “Граніт-Агра” на ўрачыстасці былі адзначаны дыпломамі, грашовымі прэміямі, каштоўнымі падарункамі.

З заканчэннем жніва гранітаўцаў павіншаваў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Жыдко.Ён уручыў Ганаровую грамату райвыканкама і Падзячнае пісьмо трактарыстам-машыністам Уладзіміру Буткевічу і Андрэю Кетка, а ўсяму калектыву сельгаставарыства пажадаў заставацца такім жа выдатным, дружным калектывам.

Да гэтых віншаванняў і пажаданняў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч. Ён уручыў падарункі аграному-насенняводу Ганне Строк і аграному Арцёму Літвінскаму.

 

Прыемную місію – узнагародзіць лепшых працаўнікоў – выканалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак, а таксама першы сакратар Дзятлаўскай раённай арганізацыі  грамадскага аб’яднання “БРСМ” Кацярына Хілімончык.

Хлебаробам за працу падзякавала старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Яна пажадала ўдзельнікам жніва здароўя, дабрабыту, не меншых намалотаў у наступнае жніво, міру і спакою ў дамах і сем’ях.

Урачыстая частка закончылася частаваннем хлебам з мукі новага ўраджаю.

Песенныя і танцавальныя падарункі дарылі ўдзельнікам жніва і прысутным на ўрачыстасці сталічныя артысты – шоў-балет “На грані”.

Непадалёку ад пляцоўкі, дзе праходзіла ўшанаванне, была наладжана традыцыйныя выстава сельскагаспадарчай тэхнікі. Дзеці, мабыць, будучыя аграномы, інжынеры, механізатары, з задавальненнем асвойвалі тэхніку.

Арганізатары парупіліся пра забавы для дзяцей: працавалі батуты і арэлі, парк машынак. Можна было набыць салодкую вату, папкорн.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

19 минут ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

21 минута ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

1 час ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

2 часа ago

Пытанне – адказ. Лета – час адпачынку і магчымасцяў

Пытанне: мой унук скончыў два класы, яго бацькі працуюць, у мяне не заўжды атрымліваецца ўзяць…

2 часа ago

Моладзевыя навіны. “Крок да поспеху”: знаёмства з піянерскімі традыцыямі

У рамках інфармацыйна-асветніцкай акцыі “Крок да поспеху” выхаванцы палатачнага летніка “Родник” сталі ўдзельнікамі яркай і…

2 часа ago