14 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень донара крыві. Ён быў устаноўлены ў маі 2005 года на 58-й сесіі Сусветнай асамблеі аховы здароўя ў Жэневе, і сёлета выпадае юбілейная дата.
Як расказала старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк, на Дзятлаўшчыне таксама ёсць актыўныя донары. Большасць з іх – гэта медыцынскія работнікі. Толькі за пяць месяцаў бягучага года дзятлаўчане 127 разоў далучыліся да добраахвотнай здачы крыві.
Слова донар паходзіць ад лацінскага “donare” – “дарыць”. Так супала, што 14 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень донара, а 15-га медыцынскія работнікі сустракаюць прафесійнае свята. Напярэдадні адметных дат Галіна Эдвардаўна павіншавала людзей у белых халатах, падзякавала ім за міласэрнасць і гуманізм, за тое, што заўжды стаяць на варце нашых здароўя і жыцця. Яна пажадала медыцынскім работнікам Дзятлаўшчыны таксама заставацца здаровымі і бадзёрымі, атрымліваць задавальненне ад сваёй прафесіі, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту.
Значкі донараў ад Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа яна ўручыла тым, хто вылучаецца большай актыўнасцю ў добраахвотнай здачы крыві – Аляксею Маркевічу, Івану Болбату, Арцёму Орсіку, Анастасіі Марук, Аксане Сербін, Таццяне Сіняк.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…
Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…
Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…
Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…
15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…
В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…