Дзяцінства – цудоўны свет

Міжнародны дзень абароны дзяцей з вясёлымі танцамі, песнямі і добрым летнім настроем адзначылі выхаванцы прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава, іх педагогі, замяшчальныя сем’і раёна. Гэтае свята нагадвае людзям ва ўсім свеце, што неабходна памятаць аб правах кожнага дзіцяці і не парушаць іх.

Дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына Ляўкевіч, адкрываючы мерапрыемства, пажадала хлопчыкам і дзяўчынкам удачы, каб усё ў жыцці атрымлівалася, мары заўжды збываліся, каб дарослыя аберагалі іх дзяцінства і яно было па-сапраўднаму бяспечным.

Кацярына Сяргееўна падзякавала замяшчальным бацькам, якія прымалі ўдзел у рэспубліканскім фотачэленджы “Сям’я – гэта… і жанчына ў ёй – …”, і ўзнагародзіла падарункамі.

– Дзеці – наша самая дарагая каштоўнасць, цуд, які напаўняе жыццё кожнага дарослага непадробнай радасцю і цеплынёй. Таму мы імкнёмся стварыць умовы для таго, каб кожнае дзіця было шчаслівае, сагрэтае любоўю і клопатам родных людзей, – адзначыла начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская. Яна расказала пра тое, якія кранальныя словы адрасавалі дзеці сваім замяшчальным бацькам, удзельнічаючы ў раённым конкурсе “Ліст падзякі”, і ўручыла ім граматы і падарункі.

Павіншаваць дзяцей са святам прыйшло шмат гасцей. Гэта былі прадстаўнікі аддзела адукацыі райвыканкама, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі саюз жанчын”, “БРСМ”, “Белая Русь”, Таварыства Чырвонага Крыжа, раённага савета ветэранаў, раённага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Беларускі дзіцячы фонд”, раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых установаў, духавенства раёна, якія прынеслі для кожнага падарункі і салодкія прысмакі.

Яны пажадалі дзецям моцнага здароўя, пабольш сяброў, адкрыццяў, уражанняў, радасці ў кожным дні, каб іх заўсёды падтрымлівалі родныя людзі і любімая сям’я, Божай дапамогі.

Дзеці паказалі, якія яны таленавітыя  і артыстычныя – выконвалі песні, чыталі вершы, танцавалі.

Сюрпрыз для малечы падрыхтавалі супрацоўнікі Дзятлаўскага РАНС. Яны прыехалі на вялікай выратавальнай машыне, расказалі, як яна ўладкавана, якія можа выконваць функцыі. Вядома ж, знайшлося шмат ахвотнікаў пасядзець за рулём спецаўтамабіля і ўявіць сябе ратаўніком.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб значэнні Кастрычніцкай рэвалюцыі

Дыялогавая пляцоўка “7 лістапада: гісторыя, якую мы захоўваем” прайшла ў раённай бібліятэцы. Дзятлаўчане сабраліся, каб…

43 минуты ago

За рулём камбайна – чалавек-эпоха

Напярэдадні свята сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграрыі і жывёлаводы Дзятлаўшчыны адправяцца ў Гродна, каб…

2 часа ago

Александр Губко: от деревни Ходевляны до вершин медицинской науки

У каждого края есть имена, которые выходят далеко за пределы родных границ, становясь предметом гордости…

2 часа ago

Cоциальные работники обеспечены теплыми жилетами со светоотражающими элементами

С наступлением осенне-зимнего периода социальные работники и помощники по уходу отделения социальной помощи на дому…

2 часа ago

Александр Лукашенко в Могилевской области ознакомится с реализацией проектов в сфере АПК

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершит рабочую поездку в Могилевскую область, где ознакомится с реализацией современных…

2 часа ago

Мая Дзятлаўшчына. Адкрыты новы ФАП у вёсцы Руда Яварская

Жыхары вёскі Руда Яварская атрымалі цудоўны падарунак да 7 лістапада. https://www.youtube.com/embed/L4pgyoMLO2A Напярэдадні свята з удзелам…

3 часа ago