Дзяцінства апошні званок (+відэа)

30 мая ў школах Дзятлаўшчыны празвінелі апошнія званкі.

Яны сталі развітальнымі для 150 адзінаццацікласнікаў нашага раёна. Яшчэ 234 навучэнцы сёлета скончылі дзявятыя класы. Наперадзе – школьныя экзамены, выпускны баль, паступленне. Для астатніх школьнікаў апошні званок абвясціў пачатак летніх канікулаў.

У гімназіі № 1 горада Дзятлава сёлета 18 адзінаццацікласнікаў-выпускнікоў, яшчэ 21 вучань установы скончыў дзявяты клас. Большасць з іх працягне навучанне на трэцяй ступені адукацыі.

Дырэктар гімназіі Наталля Клімец павіншавала школьнікаў і педагагічны калектыў  з паспяховым заканчэннем 2021-2022 навучальнага года і пачаткам канікулаў, уручыла падзячныя лісты выдатнікам вучобы.

Цёплыя словы вучням, іх бацькам і настаўнікам адрасаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі:

– Падводзячы вынікі гэтага навучальнага года, я хачу сказаць “дзякуй” нашым вучням за працавітасць, стараннасць і адказнасць. Гімназісты не проста дасягнулі дастойных вынікаў, але і праславілі нашу Дзятлаўшчыну на абласным і рэспубліканскім узроўнях, прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Года гістарычнай памяці. Мы ганарымся вамі і жадаем такіх жа поспехаў у будучым. Шаноўныя настаўнікі, прыміце шчырыя словы падзякі за вашу нялёгкую, але такую важную і высакародную працу. Хачу пажадаць вам моцнага здароўя, удачы і поспехаў у справах. Паважаныя бацькі, мы шчыра дзякуем вам за нястомны клопат, бацькоўскую любоў, якую вы ўкладваеце ў выхаванне дзяцей. Дзеці – самае галоўнае, што ёсць у нашым жыцці. Гэта наш працяг і наша адлюстраванне. Ад нас з вамі залежыць, якіх вышынь яны змогуць дасягнуць, якія перамогі атрымаць і якой будзе будучыня нашай роднай Беларусі.

Андрэй Уладзіміравіч уручыў дырэктару гімназіі сертыфікат на 1000 рублёў для ўмацавання матэрыяльнай базы навучальнай установы. Аналагічныя падарункі атрымалі ўсе школы раёна.

Да віншаванняў далучылася начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус. Яна адзначыла школьнікаў узнагародамі райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў, Беларускага фонду міру.

Намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка пажадаў школьнікам і іх бацькам не толькі вясёлых, але і бяспечных канікулаў і ўручыў узнагароду ад Дзятлаўскага РАНС выпускніку Даніілу Шумскаму.

Па традыцыі гімназісты, пераможцы раённага этапу  VII Рэспубліканскага конкурсу “Лідар года-2022” Ганна  Сіневіч і Златаслава Лагуцік, усклалі кветкі да помніка Іосіфу Філідовічу.

Урачыстая лінейка завяршылася развітальным вальсам выпускнікоў і доўгачаканым, апошнім у гэтым навучальным годзе званком.

***

Сярэдняя школа № 1 горада Дзятлава

***

Сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава

***

Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа

***

Казлоўшчынская сярэдняя школа

***

Гезгалаўская сярэдняя школа

***

Вензавецкі дзіцячы сад-сярэдняя школа

***

Раклевіцкі дзіцячы сад- базавая школа

***

Новаяльнянская сярэдняя школа

***

Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа

***

Круцілавіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа

***

Дварэцкая сярэдняя школа

***

Раготнаўскі дзіцячы сад — базавая школа

Наталля АВЯРЧУК
Фота Наталлі АВЯРЧУК, Ірыны СТЫРНІК, Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga 

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

15 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

15 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

17 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

18 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

18 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

18 часов ago