Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік сустрэўся з працоўным калектывам Новаяльнянскага камбіната хлебапрадуктаў, каб абмеркаваць сітуацыю ва Украіне і пазіцыю Беларусі ва ўкраінска-расійскім канфлікце.
Ён расказаў работнікам прадпрыемства пра перадгісторыю абвастрэння сітуацыі ў суседняй дзяржаве, прычыны расійскай спецаперацыі ва Украіне і яе ход, інфармацыйныя войны і тое, якую пазіцыю займаюць беларусы ў дадзенай сітуацыі.
Дзмітрый Расціслававіч узгадаў словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, агучаныя на пашыраным пасяджэнні Савета Бяспекі 1 сакавіка аб тым, што Беларусь не збіраецца ўдзельнічаць у спецаперацыі ва Украіне, але будзе ўзмацняць сваю паўднёвую граніцу, каб захаваць нашу краіну ў гэты востры перыяд. Важна не дапусціць перарастання канфлікту ў планетарны.
– Ніякай надзвычайнай сітуацыі ў Беларусі няма, нашы людзі павінны жыць звычайным жыццём, – працытаваў дакладчык словы Кіраўніка дзяржавы. – Акрамя таго, абсалютна ад кожнага жыхара Беларусі патрабуецца захаванне ўласцівых нашаму народу адзінства, спакою, разважлівасці, вытрымкі і валодання сабой.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga