Для работнікаў сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва “Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці” і дзіцячага клуба беларускай народнай творчасці “Святліца” стала добрай традыцыяй сумесна праводзіць калядкі для дзятлаўчан.
Сёння жыхары райцэнтра зноў сустракалі ў госці калядоўшчыкаў — Звездара, Цыганку, шчодрых дзяўчат, зразумела, Казу і галоўны сімвал года – ласкавага і добрага Сабачку. Гаспадары ўдзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, варожбах, адорвалі пачастункамі калядоўшчыкаў, слухалі вясёлыя песенькі-калядкі, якія славяць гаспадароў за шчодрасць, дабрыню, гасціннасць, нясуць пажаданне здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь новы год.
1 Комментарий
Спасибо колядовщикам. Настроение подняли всем на работе.