Сёння ў Мінску прайшло маштабнае мерапрыемства, прысвечанае вынікам работы ўсіх сфераў АПК у 2017 годзе, з урачыстым ушанаваннем перадавікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі.
На яго былі запрошаны два прадстаўнікі Дзятлаўшчыны – абодва з ААТ “Граніт-Агра”: галоўны аграном сельгаспрадпрыемства Антон Тарасевіч і механізатар Уладзімір Гукіш.
Мы адшукалі дзятлаўчан у кулуарах “БелЭкспа” і пацікавіліся іх уражаннямі ад форума.
Антон Тарасевіч адказаў за дваіх:
— Было прыемнай нечаканасцю трапіць сюды. Радуе ўвага да работнікаў АПК і што 2018-ы аб’яўлены Годам малой радзімы. Значыць, у нас з’явіцца болей магчымасцяў для паляпшэння жыцця ў вёсцы, для таго, каб у вёску ехалі маладыя спецыялісты, работнікі, ахвотна заставаліся тут, жылі і працавалі з задавальненнем. А як спецыяліст сельскай гаспадаркі з выступлення Прэзідэнта зразумеў, у прыватнасці, што вялікая ўвага ў наступным сельскагаспадарчым годзе будзе нададзена нарыхтоўцы фуражу, больш дакладна – стварэнню належных умоваў для яго надзейнага захавання. Будзем над гэтым працаваць.
Віншуем Уладзіміра Гукіша з дзяржаўнаю ўзнагародаю — медалём “За працоўныя заслугі”!
Б. Варна
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…
Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…
У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…
В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…