Дзіцячы траўматызм заўсёды быў актуальнай праблемай грамадства. Шмат дзяцей з-за траўмаў аказваюцца на бальнічным ложку, у аддзяленнях неадкладнай дапамогі, на ўсё жыццё застаюцца інвалідамі або атрымліваюць траўмы, несумяшчальныя з жыццём.
Бацькі часта нават не падазраюць аб тым, што тыя ці іншыя прадметы могуць быць небяспечнымі для дзіцяці. Тут можна даць параду бацькам — зірніце на свет вачыма свайго дзіцяці. Апусціцеся на ўзровень росту малога і паглядзіце, якія прадметы могуць выклікаць у яго цікавасць і ў той жа час нанесці шкоду? Абрус, на якім стаіць ваза, шнуры ад тэлевізара і камп’ютара, кубак з чаем, які знаходзіцца на краі стала, гарачыя каструлі і патэльні на пліце. Уважліва паглядзіце вакол і прыбярыце тыя прадметы, да якіх можа дацягнуцца дзіця. Тым самым вы зможаце пазбегнуць сур’ёзных праблемаў.
Вельмі часта дзеці атрымліваюць сур’ёзныя траўмы і апёкі ў выніку свавольства з агнём. Цікавасць дзяцей, асабліва дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, да агню абумоўлена звыклым пазнаннем свету, а як вынік гэтага – пажар.
Паважаныя дарослыя! Захоўвайце запалкі і вогненебяспечныя прадметы ў недаступных для дзяцей месцах, не пакідайце адчыненымі гарышчы і падвалы дамоў.
А. БЕЛЕНКА,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…