У ім прынялі ўдзел старшыні раённых сельвыканкамаў. Кіраваў мерапрыемствам старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
З сацыяльна-эканамічным становішчам Вензавецкага сельскага савета ўдзельнікаў мерапрыемства пазнаёміў яго старшыня Алег Шымко.
Тэрыторыя сельсавета складае 172 квадратныя кіламетры, з гэтай колькасці 9,1 квадратнага кіламетра займаюць землі насельных пунктаў.
Самыя буйныя паселішчы – аграгарадок Вензавец, вёскі Міроўшчына і Сачыўляны. У чатырох паселішчах жывуць менш, чым па 10 чалавек. У Міклашах ніхто пастаянна не жыве.
У Вензавецкі сельскі Савет выбраны 11 дэпутатаў. Рабочы орган сельсавета – выканаўчы камітэт – складаецца з 7 чалавек. За кожным членам выканкама замацавана куратарства над той ці іншай сферай грамадскай дзейнасці. Сельскі Савет і яго выканкам дзейнічаюць на падставе Закона Рэспублікі Беларусь “Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь”.
Вытворча-сацыяльную інфраструктуру сельсавета складаюць СВК “Вензавец”, Дзятлаўская сельгастэхніка, Вензавецкае лясніцтва, Вензавецкі дрэваапрацоўчы цэх Дзятлаўскага лясгаса, аддзяленне і два пункты паштовай сувязі, два магазіны райспажыўтаварыства, магазін Дзятлаўскай сельгастэхнікі, Вензавецкая сярэдняя школа-дзіцячы сад, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры ў Вензаўцы, тры ФАПы і дзве праваслаўныя царквы.
Абмеркаваўшы галоўныя пытанні, удзельнікі мерапрыемства наведалі сацыяльна значныя аб’екты сельсавета.
Вынікі сустрэчы падвёў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
Пытанне: у Беларусі працягваюць рэгістравацца факты інтэрнэт-махлярства ў дачыненні да людзей ад імя быццам бы…
Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается выполнение нормативов минимальных социальных стандартов в области социального обслуживания,…
У школьных і дзіцячых аздараўленчых летніках нашага раёна ў рамках акцыі “Бяспечныя канікулы” сумесна з…
4 жніўня ў горадзе Слоніме стартаваў міжнародны праект партыйнай моладзі “Словам і справай”, а 7…
На Дзятлаўшчыне стала яшчэ больш камбайнераў і вадзіцеляў, якія атрымалі новыя тысячныя дасягненні. Каб падзякаваць…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Вилейский район Минской области, передает корреспондент БЕЛТА.…