Дзейнасць філіяла “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання” накіравана на арганізацыю сямейнага вольнага часу, стварэння магчымасці духоўнага яднання сям’і, выхаванне ў дзіцяці і аднаго з бацькоў патрэбы ў такой сумеснай дзейнасці, як чытанне. Гэтую важную задачу бібліятэка вырашае праз правядзення розных мерапрыемстваў. Стала традыцыяй кожны год праводзіць Дзень сямейнага чытання. Мэта мерапрыемства – прывіць навыкі чытацкай культуры, пашырыць уяўленні бацькоў аб ролі сямейнага чытання ў выхаванні дзяцей, падштурхнуць мам і тат да самаадукацыі. “Чтение – дело семейное” пад такой назвай прайшоў у жніўні Дзень сямейнага чытання.
У гэты дзень гасцінна адчыніліся дзверы для ўсіх жадаючых наведаць бібліятэку. На працягу дня ладзіліся: фотавыстава “Моя семья – счастливые моменты”, праведзена пазнавальная гульня “Что нужно, чтобы жить дружно”. Наш свет, у якім мы жывем, дорыць нам выдатные зносіны — зносіны з сябрам, сябар — гэта любімая кніга, якую чытаеш, і табе цікава з ёй, сябар — гэта мама, якая абавязкова дапаможа табе ў цяжкую хвіліну, сябар — гэта школьны настаўнік, які цябе вучыць. Дзеці паўдзельнічалі ў казачнай гульні, дзе даведаліся з кім сябруюць казачныя героі, успамнілі прыказкі пра сяброўства. Прысутныя пазнаёміліся з выставай – прапановай “Сябруем з кнігай усёй сям’ёй”, на якой былі прадстаўлены кнігі пра сям’ю, сямейныя каштоўнасці, павучальныя кнігі пра сямейныя адносіны, для маленькіх наведвальнікаў і для іх бацькоў.
Алена КАЗЛОВА,
бібліятэкар філіяла “Дварэцкая сельская бібліятэка сямейнага чытання”
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…