Дзень работнікаў, нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці.  Узнагароды, віншаванні і падзяка – усім работнікам

Напярэдадні прафесійнага свята ў Дзятлаўскім раёне газазабеспячэння адбыўся ўрачысты сход.

З надыходзячым Днём работнікаў, нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў установы павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік.

– Дзякуючы вашай працы сёння мільёны людзей атрымліваюць энергію. Жадаю вам новых прафесійных дасягненняў, упэўненасці ў заўтрашнім дні,  дабрабыту. Няхай праца прыносіць не толькі вынік, але і задавальненне, а кожны новы дзень будзе напоўнены цікавымі задачамі і паспяховым іх вырашэннем, у калектыве заўжды пануе сяброўства, падтрымка і натхненне для новых здзяйсненняў.

Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама Івану Кавальчуку, падзячны ліст – Ігару Варэйку, Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Уладзіміру Данільчыку, падзячны ліст – Ліліі Кароль.

Павіншаваў з прафесійным святам калег дырэктар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар:

– Дзякуй за вашу нялёгкую, але такую патрэбную працу, старанні, майстэрства і адданасць абранай справе. Жадаю здароўя, шчасця, поспехаў вам, вашым блізкім, міру і ўсяго самага найлепшага.

Да прафесійнага свята ўзнагародамі былі адзначаны наступныя работнікі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння:

падзякай ДВА “Белпаліўгаз” – Аляксандр Тухто;

Ганаровай граматай УП “Гроднааблгаз” – Расціслаў Бойка і Андрэй Нічыпар;

Ганаровай граматай ВУ “Слонімгаз” – Ірына Сіняк і Сяргей Бомбір;

Ганаровай граматай прафсаюзнага камітэта ВУ “Слонімгаз” – Іван Духоўнік, Раіса Жукель, Наталля Сцяпура, Аляксандр Юрчык.

На Дошку гонару УП “Гроднааблгаз” занесена імя Максіма Дораша.

Званняў “Ветэран працы” УП “Гроднааблгаз” удастоены Сяргей Клімко, Іван Кавальчук, Уладзімір Хілімончык.

Калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” таксама прымаў віншаванні з прафесійным святам.

– Поспехаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, здароўя, цяпла і шчасця вам і вашым блізкім, – пажадаў калегам дырэктар падраздзялення Васілій Шпакоўскі. – Дзякуй за вашу плённую працу, назапашаны дзесяцігоддзямі вопыт, якія дазваляюць рашаць самыя складаныя задачы па забеспячэнні спажыўцоў паліўна-энергетычнымі рэсурсамі.

Да яго далучыліся і госці, якія з цёплымі словамі віншаванняў і падарункамі прыйшлі ўшанаваць работнікаў філіяла – намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко. Яны пажадалі заўжды прыходзіць на працу з добрым настроем, фінансавай стабільнасці, здзяйснення задуманага, дабрабыту, мірнага неба, верыць толькі ў лепшае.

Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама Сяргею Мілевічу, падзячны ліст Дзятлаўскага райвыканкама – Святлане Аўсянскай.

Музычны падарунак падрыхтаваў Сяргей Малышчык.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына стане тэмай першага выпуска новага тэлепраекта

Дзятлаўскі раён стане першым у цыкле тэлеперадач тэлеканала “ВоенТВ” з рабочай назвай “У добры шлях”,…

3 часа ago

Адзін дзень са студатрадам

Практыка ў раённай газеце – гэта новыя эмоцыі штодня. За два тыдні мне прыйшлося паспрабаваць…

3 часа ago

Карыстайцеся інтэрактыўнай картай “аднаго акна”

Для ажыццяўлення агульнай каардынацыі дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, службы “адно акно” Міністэрствам юстыцыі распрацавана…

4 часа ago

Пытанне – адказ. Якія лішкі з агарода можна здаць у нарыхтоўку?

Дзятлаўчане цікавяцца: ці прымае сёлета Дзятлаўскі філіял Гродзенскага аблспажыўтаварыства сезонную прадукцыю ад фізічных асоб і…

5 часов ago

Праект “#Місія 101: той, кім я ганаруся”. Данііл Вяргун: “Работа з настаўнікам – гэта поўнае пагружэнне”

Ратаўнікі Беларусі – сапраўдныя прафесіяналы, мужныя, валявыя, рашучыя, адказныя. Яны супрацьстаяць стыхіі, абараняюць жыццё і…

6 часов ago

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям

Урожайность зерновых превышает прошлогоднюю по всем областям страны, сообщили в пресс-службе Министерства сельского хозяйства и…

8 часов ago