Напярэдадні прафесійнага свята ў Дзятлаўскім раёне газазабеспячэння адбыўся ўрачысты сход.

З надыходзячым Днём работнікаў, нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці калектыў установы павіншаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік.

– Дзякуючы вашай працы сёння мільёны людзей атрымліваюць энергію. Жадаю вам новых прафесійных дасягненняў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту. Няхай праца прыносіць не толькі вынік, але і задавальненне, а кожны новы дзень будзе напоўнены цікавымі задачамі і паспяховым іх вырашэннем, у калектыве заўжды пануе сяброўства, падтрымка і натхненне для новых здзяйсненняў.

Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама Івану Кавальчуку, падзячны ліст – Ігару Варэйку, Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў – Уладзіміру Данільчыку, падзячны ліст – Ліліі Кароль.





Павіншаваў з прафесійным святам калег дырэктар Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння Юрый Ганчар:
– Дзякуй за вашу нялёгкую, але такую патрэбную працу, старанні, майстэрства і адданасць абранай справе. Жадаю здароўя, шчасця, поспехаў вам, вашым блізкім, міру і ўсяго самага найлепшага.


Да прафесійнага свята ўзнагародамі былі адзначаны наступныя работнікі Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння:
падзякай ДВА “Белпаліўгаз” – Аляксандр Тухто;
Ганаровай граматай УП “Гроднааблгаз” – Расціслаў Бойка і Андрэй Нічыпар;
Ганаровай граматай ВУ “Слонімгаз” – Ірына Сіняк і Сяргей Бомбір;
Ганаровай граматай прафсаюзнага камітэта ВУ “Слонімгаз” – Іван Духоўнік, Раіса Жукель, Наталля Сцяпура, Аляксандр Юрчык.
На Дошку гонару УП “Гроднааблгаз” занесена імя Максіма Дораша.
Званняў “Ветэран працы” УП “Гроднааблгаз” удастоены Сяргей Клімко, Іван Кавальчук, Уладзімір Хілімончык.

Калектыў Дзятлаўскага філіяла КУП “Гроднааблпаліва” таксама прымаў віншаванні з прафесійным святам.

– Поспехаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, здароўя, цяпла і шчасця вам і вашым блізкім, – пажадаў калегам дырэктар падраздзялення Васілій Шпакоўскі. – Дзякуй за вашу плённую працу, назапашаны дзесяцігоддзямі вопыт, якія дазваляюць рашаць самыя складаныя задачы па забеспячэнні спажыўцоў паліўна-энергетычнымі рэсурсамі.

Да яго далучыліся і госці, якія з цёплымі словамі віншаванняў і падарункамі прыйшлі ўшанаваць работнікаў філіяла – намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, дырэктар Дзятлаўскага РУП ЖКГ Васіль Пяцюк, дырэктар Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Дурко. Яны пажадалі заўжды прыходзіць на працу з добрым настроем, фінансавай стабільнасці, здзяйснення задуманага, дабрабыту, мірнага неба, верыць толькі ў лепшае.


Дзмітрый Расціслававіч уручыў Ганаровую грамату Дзятлаўскага райвыканкама Сяргею Мілевічу, падзячны ліст Дзятлаўскага райвыканкама – Святлане Аўсянскай.



Музычны падарунак падрыхтаваў Сяргей Малышчык.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае