Напярэдадні прафесійнага свята паразмаўлялі з дырэктарам Дзятлаўскага лясгаса Сяргеем Дурко пра работу з моладдзю, дзяжурства ў спякотнае лета, усенародны “Тыдзень лесу”, і мадэрнізацыю вытворчасці.
– Сяргей Віктаравіч, як склаўся для вас гэты год?
– За 8 месяцаў гэтага года Дзятлаўскі лясгас выканаў усе вытворчыя і асноўныя галіновыя паказчыкі. Лесааднаўленне і лесаразвядзенне было праведзена на плошчы 275,7 га, высечкі догляду ў маладняках – на плошчы 228,9 га, высечкі прамежкавага карыстання – на плошчы 860,4 га. За гэты перыяд нарыхтавана 117,6 тысячы кубаметраў ліквіднай драўніны, вывезена на склады 111,8 тысячы кубаметраў. Сёлета мы павялічылі аб’ём экспарту піламатэрыялаў: экспартавалі прадукцыі ў сяброўскія Беларусі краіны 11 тысяч 640 кубаметраў на 1 мільён 312 тысяч долараў ЗША. Сума выручкі ад рэалізацыі прадукцыі, работ і паслуг за 8 месяцаў склала 11 мільёнаў 833 тысячы рублёў, тут таксама ідзём з апераджэннем.
– Якія падзеі і дасягненні былі самымі значнымі сёлета?
– Прадаўжаем мадэрнізацыю: сёлета мы набылі комплекс харвестар-“Амкадор-2561”, які нарыхтоўвае за змену каля 100 кубаметраў драўніны. Частку тэхнікі выкарыстоўваем для аказання дапамогі ў распрацоўцы ветравальна-бураломных лесасек на Гомельшчыне, нарыхтаваную драўніну рэалізоўваем. Штомесяц у камандзіроўцы ў Калінкавіцкім і Мазырскім лясгасах знаходзіцца каля 15-20 нашых работнікаў, будзем там да лістапада. Шчырыя словы ўдзячнасці хачу сказаць службе лясной аховы: нягледзячы на спякотнае лета, у лясах Дзятлаўшчыны сёлета не было дапушчана ніводнага пажара. Немалаважную ролю сыграла функцыянаванне сістэмы відэаназірання і ранняга выяўлення пажараў “Лясны вартавы”.
– Падзяліцеся бліжэйшымі планамі.
– Пачынаем рэалізацыю грунтоўнага інвестпраекта па будаўніцтве сушыльных камер у дрэваапрацоўчым цэху “Вензавец”. На сёння выбраны інжынерная, праектная арганізацыі, заключаны дагаворы. Да канца года плануем завяршыць усе праектныя работы. З’яўленне трох сушыльных камер дазволіць нам выпускаць прэміяльную прадукцыю з больш высокім дабаўленым коштам, якая карыстаецца павышаным попытам, ажыццяўляць больш поўную загрузку машын. Акрамя таго, сёлета мы закупілі вуглапільны станок “Барс”, які ўстановім у бліжэйшы час. Ён дазволіць перапрацоўваць драўніну дыяметрам 26 сантыметраў і больш. Дзякуючы гэтаму ў вытворчасць будзе дадаткова ўключана 250-300 кубаметраў піламатэрыялаў, ільвіная доля якіх будзе ісці на экспарт.
– Усё больш зацікаўленых далучаецца да акцыі “Тыдзень лесу”. Як яна прайшла сёлета?
– Гэта экалагічная кампанія стала сапраўды ўсенароднай. Мы своечасова ўсіх інфармавалі аб акцыі, жадаючых забяспечылі інвентаром, пасадачным матэрыялам і транспартам. Акрамя нашых першых памочнікаў – сістэмы адукацыі раёна, – удзел у ёй прымалі многія арганізацыі і нашы работнікі ў вольны ад працы час. Усе разам на працягу акцыі пасадзілі каля 100 гектараў лесу. Сімвалічна, што сёлета яна была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды ў райцэнтры каля будынка Дзятлаўскага РАНС быў закладзены ліпавы гай з 80 дрэваў, пры неабходнасці пасадка будзе дапоўнена.
– Хто сёння працуе ў лясной гаспадарцы раёна?
– У нас працуе зладжаны, прафесійны, упэўнены ў заўтрашнім дні калектыў, які здольны вырашаць усе пастаўленыя перад арганізацыяй задачы. За апошнія два гады прыйшлі да нас працаваць і замацаваліся чатыры маладыя спецыялісты, тры студэнты выпускных курсаў праходзяць у нас вытворчую практыку на пасадзе майстроў лесу. Спадзяёмся, яны таксама выберуць Дзятлаўшчыну ў якасці першага месца працы. Падтрымліваем моладзь прадастаўленнем або аплатай жылля і фінансавымі стымуламі. У прафесію работніка лесу прыходзяць людзі, якія шчыра любяць сваю прафесію, патрыёты сваёй справы, якія працуюць у любое надвор’е і час сутак.
– Што пажадаеце калегам?
– Хачу яшчэ раз падзякаваць работнікам лесу за шчырую працу і самаадданасць, ветэранам галіны – за каштоўны вопыт і добры наказ. Заслужаныя ўзнагароды знойдуць сваіх уладальнікаў у прафесійнае свята. Жадаю ўсім моцнага здароўя, удачы, мірнага неба над галавой, дабрабыту ў сем’ях і цудоўнага настрою.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Два дня в Гродно, третий - на Августовском канале: что ждет гостей и участников XV…
Арганізатары свята сямейнага адпачынку падрыхтавалі для гасцей шмат прыемных сюрпрызаў, якія не канчаліся да позняга…
https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…