Па добрай шматгадовай традыцыі 19 мая члены раённай арганізацыі ГА “БРПА” адзначылі Дзень піянерскага сяброўства.
Сустрэча адбылася ў фармаце кейс-студыі “Піянерскі мікс” на базе раённага Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і раённай бібліятэкі пад кіраўніцтвам старшыні раённага савета ГА “БРПА” Ірыны Мішчанка з удзелам ветэрана моладзевага руху Надзеі Канявега і бібліятэкара раённай бібліятэкі Інгі Лаўранюк.
Тры каманды-ўдзельніцы павітала Надзея Канявега. Яна расказала пра сваё піянерскае дзяцінства, прачытала верш.
Затым навучэнцаў чакала выпрабаванне на кемлівасць – піянерскі КВІЗ “Старонкі гісторыі”, прысвечаны піянерскаму руху і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Каманды спаборнічалі ў адказах на пытанні тураў “Служым Айчыне”, “Мая Радзіма – Беларусь”, “Піянер, – значыць першы”.
Зняць напружанне пасля інтэлектуальнай барацьбы дапамог танцавальны чэлендж.
Прыемным момантам сустрэчы стала ўзнагароджанне. Дыплом І ступені заваявала гімназія № 1 горада Дзятлава, на другім месцы каманда сярэдняй школы № 1, на трэцім – сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава.
Ірына СТЫРНІК
Фотаздымкі прадастаўлены Ірынай МІШЧАНКА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga