Categories: Падзеі

Дзень беларускага пісьменства прайшоў у Рагачове

Дзень беларускага пісьменства — гэта магчымасць дзяржавы падзякаваць пісьменнікам, навукоўцам, літаратарам і ўсім, хто мае дачыненне да гэтага працэсу за захавання роднага слова. Такое меркаванне сёння журналістам выказала міністр інфармацыі Лілія Ананіч. Па словах Ліліі Ананіч, уручэнне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, якое адбылося сёння пасля цырымоніі адкрыцця Дня беларускага пісьменства, — гэта найвышэйшая ўзнагарода беларускім аўтарам. «Гэта ўдзячнасць дзяржавы за захаванне роднага слова, клопат пра яго», — падкрэсліла яна.

Таксама міністр нагадала, што ў кожным горадзе, дзе праходзіў Дзень пісьменства, засталіся знакавыя аб’екты. «Гэта тое свята, якое пакідае пасля сябе не толькі духоўны след, але і матэрыяльныя каштоўнасці. Але галоўнае, каб кожны, хто пабыў тут, задумаўся, наколькі важная пераемнасць пакаленняў, калі вопыт і мудрасць, назапашаныя продкамі, перадаюцца нашчадкам», — сказала Лілія Ананіч.

Яна адзначыла, што існуе своеасаблівае першынство за тое, каб гэтае свята прайшло менавіта ў тым ці іншым горадзе. Аднак прынцып адбору адзін — гэта павінен быць адзін з тых гарадоў, які ўнёс значны ўклад у гісторыю і культуру Беларусі. «Рагачоўшчына ўзгадавала не аднаго таленавітага майстра слова. Гэта годнае месца, і свята атрымаўся годным і праходзіць на самым высокім узроўні», — рэзюмавала міністр.

Да Дня беларускага пісьменства Міністэрства інфармацыі выдала кнігу «Рагачоўшчына літаратурная», у якой сабраны творы паэтаў і празаікаў — ураджэнцаў гэтай зямлі. Лілія Ананіч падкрэсліла, што гэта ўклад дзяржавы ў духоўную скарбніцу рэгіёна. У Дні беларускага пісьменства ўдзельнічалі прадстаўнікі дыпмісій, акрэдытаваных у Беларусі, дэлегацыі беларускіх дыяспар з 19 краін блізкага і далёкага замежжа, пісьменнікі і літаратары Беларусі і іншых краін. Святочная праграма налічвала каля 100 мерапрыемстваў. У горадзе арганізавалі тэматычныя павільёны і выставы, прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 95-годдзю з дня нараджэння Івана Мележа, 120-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Нацыянальная бібліятэка Беларусі пазнаёміла гасцей з экспазіцыяй «500 гадоў беларускага кнігадрукавання», у цэнтры якой унікальныя прыклады беларускага кнігадрукавання XVII-XX стагоддзяў. Прайшоў фестываль кнігі і прэсы.

Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня.

 

administrator

Recent Posts

За тысячныя намалоты – пашана і шчыры “дзякуй”

Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…

4 часа ago

Нам доверена память. Начались поисковые работы на Дятловщине (фотофакт)

Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…

5 часов ago

Увага – на зберажэнне здароўя насельніцтва

Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…

6 часов ago

ГрадусПлюс. Аварыйная сітуацыя выпраўлена аператыўна

У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…

11 часов ago

Электробезопасность при производстве сельскохозяйственных работ в охранных зонах линий электропередачи

Во время уборочной кампании и заготовки кормов вблизи линий электропередачи и в охранной зоне работают…

11 часов ago

В Дятлово состоялся третий игровой день турнира по мини-футболу «Футбольные каникулы»

Летний футбольный марафон набирает обороты, и на этот раз интрига закрутилась по-настоящему!  Результаты третьего тура: …

11 часов ago