Дзелавы панядзелак. Прафілактычныя мерапрыемствы не спыняць

Тэмы бяспекі жыццядзейнасці ляглі ў аснову нарады ў першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі.

Маляўніча, але не праехаць

Палосы адводу, якія ствараюцца пры будаўніцтве дарог, з’яўляюцца закладам бяспекі аўтамабілістаў на трасе – на іх драўняная і хмызняковая расліннасць павінна адсутнічаць, акрамя спецыяльных насаджэнняў у прыдарожных палосах. Аднак гэта ў ідэале. Калі своечасова дарожныя службы не “падчышчаюць” палосы адводу, хутка прыгожыя шырокія кроны дрэваў і галіны, якія нізка вісяць над дарогай, становяцца праблемай – вадзіцелі не могуць разгледзець дарожныя знакі, пешаходаў або аўтамабілі, якія рухаюцца па сустрэчнай паласе, не паспяваюць рэагаваць на дзікіх жывёл, якія выскокваюць з кустоўя. На жаль, такія ўчасткі аўтамабільных дарог ёсць і на Дзятлаўшчыне, напрыклад, узгадалі на нарадзе маляўнічы Чырвоны Бор, вялікае старое дрэва каля самай дарогі ў вёсцы Скіпоравічы і іншыя аб’екты.

– Недалёка да бяды, – заўважыў Віталій Тадэвушавіч і даручыў адказным службам зрабіць аб’езд па раёне, прааналізаваць і, дзе неабходна, тэрмінова навесці парадак. Таксама ў працяг тэмы дарожнай бяспекі жыллёва-камунальнай гаспадарцы была пастаўлена задача аператыўна завяршыць ямачныя рамонты па вуліцах горада.

Ацяпляльны сезон на старце

Непрывычна халоднае сёлетняе надвор’е ўжо ў верасні прымушае дзятлаўчан уключаць ацяпленне і паліць у печы.

– Узмацніце кантроль за домаўладаннямі, дзе жывуць пажылыя людзі, і праводзьце гутаркі з насельніцтвам па пытаннях бяспечнай эксплуатацыі пячнога ацяплення, – звярнуўся праз прысутных Віталій Шулейка да аглядавых камісій, прадстаўнікоў РАНС і работнікаў сельвыканкамаў. – Прафілактычныя работы ў нас праводзяцца пастаянна, збаўляць тэмп зараз нельга, бо пачаўся самы напружаны ў гэтым плане перыяд.

Абмеркавалі на нарадзе завяршэнне рамонтаў пячэй і электраправодкі ў дамах катэгарыраваных грамадзян.

Не ўсё золата, што расце

Сумнік канадскі і баршчэўнік Сасноўскага некалькі гадоў таму сталі аб’ектамі пільнай увагі спецыялістаў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і здароўя. Калі баршчэўніку людзі ўжо баяцца, бо ведаюць, што можна атрымаць ад яго сур’ёзныя апёкі, то да сумніку ставяцца больш лаяльна. Некаторыя дзятлаўчане нават вырошчваюць яго ў палісадніках, бо надта прыгожы. Але гэта расліна моцна шкодзіць мясцовым экасістэмам і распаўсюджваецца вельмі хутка. На нарадзе разбіраліся, як наладжана работа па выяўленні і знішчэнні гэтых раслінных “агрэсараў”.

Даволі вялікая папуляцыя ў нашым раёне сумніку на плошчах ТАА “РоданАгра”. Вясною гаспадарка адмовілася ад прапановы РАНС у дапамозе па барацьбе з расліна      й, паспадзявалася на свае сілы. Аднак сёння, як кажуць, не можа даць рады.

Як патлумачыў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі, хімічным спосабам можна знішчыць расліну, але контурнасць палёў не дазваляе ахапіць усю плошчу, неабходна дадаткова механічная “ліквідацыя”. Таксама нагадаў, што землекарыстальнікі, якія не займаюцца знішчэннем інвазійных раслін, парушаюць прыродаахоўнае заканадаўства і нясуць адміністрацыйную адказнасць.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

2 часа ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

2 часа ago

Игорь Жук: «Для будущих поколений модель коллективной ответственности станет залогом стабильного и безопасного мира»

Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…

2 часа ago

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

3 часа ago

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

19 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

19 часов ago