Дзелавы панядзелак. Перапынак будзе кароткі

Надвор’е ўнесла карэктывы ў сёлетнюю пасяўную кампанію: снег у красавіку замарудзіў палявыя работы сельскай гаспадаркі.

Між тым, аграрыі раёна спадзяюцца, што перапынак будзе кароткі, і праз пару дзён “белы покрыў” растане, тэхніка зноў выйдзе ў поле. Гэту і іншыя тэмы абмеркавалі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама.

Маніторыць сітуацыю, прымаць меры

Андрэй Садоўскі заўважыў, што перапынак пасяўной здарыўся з-за неспрыяльнага надвор’я, але для іншых відаў работ, напрыклад, вывазу арганікі – гэта не перашкода. Работы павінны весціся. Таксама даў заданне аграрыям актыўна займацца рамонтам і падрыхтоўкай корманарыхтоўчай тэхнікі.

– Увогуле, у нашых сельгаспрадпрыемствах паляпшаецца сітуацыя з тэхнікай. Акрамя правядзення яе своечасовага рамонту закупляецца і новая, напрыклад, 9-метровыя касілкі набылі “Войневічы”, “Дварэц”, “Жукоўшчына”, – адзначыў Андрэй Садоўскі.

Зрабіў заўвагу кіраўнік раёна па дзейнасці свінагадоўчага комплексу ААТ “Граніт-Агра”, дзе валавай прадукцыі выраблена толькі 76 % да плана, адбываецца падзеж жывёлы. Недаглядам ветэрынарных службаў як гаспадаркі, так і раённай назваў старшыня райвыканкама прычыну сітуацыі, якая склалася ў гаспадарцы.

“Партрэт” дзятлаўскага наркамана

На мінулым тыдні ў нашым раёне быў затрыманы “закладчык” наркотыкаў. Як расказаў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль, сам “закладчык” з Ліды, а наркаспажыўцы – дзятлаўскія, прыярытэтна, гэта мужчыны, працуючыя, ва ўзросце 25-30 гадоў.

За першы квартал бягучага года 18 чалавек з раёна ізаляваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Зараз праваахоўнікамі праводзяцца прафілактычныя акцыі “Дом без гвалту”, “Допінг” і іншыя.

Навядзём парадак і папоўнім лясны фонд

“Тыдзень лесу” пройдзе з 9 па 16 красавіка. На Дзятлаўшчыне традыцыйна актыўны ўдзел у пасадцы дрэў прымуць калектывы арганізацый, прадпрыемстваў, школьнікі.

Дзятлаўскім лясгасам запланаваны 42 аб’екты, з іх на 20 гектарах – стварэнне лясных культур, падрыхтавана для высадкі 18,8 тысячы штук пасадачнага матэрыялу. Таксама на тэрыторыі ляснога фонду ўздоўж дарог будзе арганізаваны збор смецця.

Іншыя тэмы коратка

У рамках рэалізацыі сумеснага праекта ратаўнікоў і выканаўчых, распарадчых органаў супрацьпажарныя ўстройствы з вывадам на фасад дома будуць устаноўлены 26 жыхарам раёна ва ўзросце 80 і больш гадоў, якія жывуць адны.

****

На барацьбу з небяспечнымі раслінамі баршчэўнікам і сумнікам (рус. – золотарник) у гэтым годзе выдзелена 5,5 тысячы рублёў. У раёне неабходна апрацоўка 3,7 гектара, занятага баршчэўнікам, і 17 гектараў – сумнікам.

****

Старшыня райвыканкама даў даручэнні навесці парадак на воінскіх пахаваннях перыяду Вялікай Айчыннай вайны, а таксама ўстанавіць указальнікі і інфармацыйныя шыльды каля вёскі Коцькі, дзе ў трох брацкіх магілах спачываюць амаль дзесяць тысяч расстраляных 13 снежня 1942 года яўрэяў; каля вёскі Курпяшы, дзе ў брацкай магіле пахавана 2800 забітых фашыстамі яўрэяў, і іншых месцах масавых воінскіх пахаванняў.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

24 минуты ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

16 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

16 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

16 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

17 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

17 часов ago