Дзелавы панядзелак. Паглядзіце, гарыць! Або небяспечная традыцыя

Вясновае выпальванне расліннасці, будаўнічыя работы, стан дарог пасля “зімоўкі” – гэтыя і іншыя пытанні былі ў цэнтры ўвагі ўдзельнікаў нарады ў першага намесніка старшыні райвыканкама – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталія Шулейкі.

Шкода прыродзе і чалавеку

Уборка прысядзібных участкаў, якую гаспадары праводзяць з надыходам вясны і часта з дапамогай агню, не заўсёды бывае бяспечнай. Гэта тэма стала адной з асноўных для абмеркавання на нарадзе. Актыўна ў працэс уключыўся старшыня райсавета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі:

– Старшыні сельвыканкамаў, прадстаўнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў пойдуць у кожны населены пункт, кожны дом, будуць у чарговы раз тлумачыць небяспеку вясновых палаў. Між тым, хачу нагадаць адразу жыхарам раёна, што за кожны “бязвінны” агеньчык ратаўнікамі будзе выпісаны штраф, згодна з заканадаўствам, у памеры ад 10 да 30 базавых велічыняў.

Выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, іржышча і пажніўных рэшткаў на палях забаронена. Бяскрыўднае на першы погляд жаданне развесці вогнішча на сваім участку і недакантроль за працэсам гарэння прыводзіць да ўзгарання травы навокал. Пажар у такім выпадку “пажырае” гаспадарчыя пабудовы і дамы або перакідваецца на палі, лясы і тарфянікі. Віталій Шулейка даў даручэнне: з мэтай прафілактыкі ўзгаранняў праманіторыць тэрыторыі, дзе да населеных пунктаў блізка “падыходзяць” сельскагаспадарчыя ўгоддзі, а таксама актыўна праводзіць гутаркі з жыхарамі раёна па тэме недапушчэння выпальвання расліннасці.

Планы – будаваць, рамантаваць

Разгледзелі на нарадзе і тэму будаўніцтва жылля для розных катэгорый насельніцтва. Намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік расказаў, што ўжо вызначаны зямельны ўчастак у Дзятлаве для будучых шматпавярховых забудоваў. Планы і тэрміны будаўніцтва будуць залежаць ад напаўнення чаргі грамадзян, якія маюць патрэбу ў жыллі, і ўвогуле попыту дзятлаўчан на яго. Таксама закранулі праблемныя пытанні рамонтных работ у былых інтэрнатах у Казлоўшчыне і Дзятлаве, на аб’ектах культуры раёна.

Не абышлі тэму выбоінаў на дарогах. Віталій Шулейка завастрыў увагу адказных службаў на аператыўным і якасным рамонце дарог, дзе неабходна, падсыпцы, грэйдзіраванні.

– Гэта не проста нязручнасць для вадзіцеляў і пешаходаў, гэта яшчэ і пытанне дарожнай бяспекі, якое нельга адкладваць “на заўтра”, – падкрэсліў Віталій Тадэвушавіч.

Кавід трымаем на кантролі

Захваральнасць на каранавірусную інфекцыю знізілася на Дзятлаўшчыне за апошні тыдзень на 45 %. Працягваецца вакцынацыя як дарослага насельніцтва, так і падлеткаў. Апошніх ужо прышчэплена 152 дзіцяці. Вакцыны ў раёне, як расійскай, так і кітайскай вытворчасці, дастаткова.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

В Дятловском районе подростки украли у рыбаков снасти

27 августа двое жителей Дятловского района рыбачили ночью на Гезгаловском водохранилище. Ближе к утру мужчины…

4 минуты ago

Безопасность детей — в руках родителей

Дятловские спасатели встретились с родителями учащихся Козловщинской средней школы и Гезгаловской средней школы имени М.И.Неделина,…

23 минуты ago

Ко Дню народного единства в Дятловском историко-краеведческом музее откроется постоянная тематическая экспозиция

https://www.youtube.com/embed/GDnUxWMo4vU Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga   нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод

4 часа ago

10 верасня – Сусветны дзень прадухілення самагубстваў. Як заўважыць, пагаварыць з дзіцем і своечасова звярнуцца па дапамогу

Сучаснае жыццё напоўнена выклікамі, і часам эмацыйная нагрузка становіцца непасільнай. Важная тэма, з якой сутыкаюцца…

5 часов ago

ВПК «Мужество»: первые испытания пройдены!

Старт дан турниру военно-патриотической игры «Зарница», и наши ребята уже в самом центре событий! Первый…

17 часов ago

Дедков и Петрушко одержали победу на старте турнира по пляжному волейболу в Минске

Белорусы Александр Дедков и Павел Петрушко с победы стартовали на международном Кубке Победы по пляжному…

20 часов ago