Дзелавы панядзелак. Навядзём парадак разам

Рэалізацыя праграмы “Адзін раён – адзін праект”, узгаранні сухой расліннасці, работы на сельскагаспадарчых аб’ектах, рамонт дарожнага пакрыцця, увядзенне ў эксплуатацыю арэнднага дома, рэспубліканскі суботнік – на гэтыя і іншыя тэмы гаварылі на нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Новыя праекты, новыя магчымасці

У рамках абласной нарады, а пасля і раённай абмяркоўвалася тэма рэалізацыі праграмы “Адзін раён – адзін праект”, якая ініцыявана кіраўніком дзяржавы і працуе з 2022 года. Мэта праграмы – падтрымка і развіццё ініцыятыў з акцэнтам на стварэнне новых працоўных месцаў. Пры адборы праектаў улічваецца шэраг крытэрыяў: вытворчая накіраванасць; выкарыстанне мясцовай сыравіны і кампетэнцый; перспектывы імпартазамяшчэння і павелічэння экспарту.

Усяго ў Гродзенскай вобласці ў 2025 годзе плануецца рэалізаваць 25 праектаў, стварыць 862 працоўныя месцы. На Дзятлаўшчыне ў рамках праграмы стварае вытворчасць перадызаляваных і водаправодных труб ТАА “Ізакам Пласт” – кошт праекта складае 5,9 мільёна рублёў, будзе сфарміравана 20 працоўных месцаў, работы будуць завершаны ў бягучым годзе; ТАА “ТОРВЛАД” плануе пабудаваць яшчэ адзін корпус санаторыя “Альфа Радон” – кошт праекта складае 8,3 мільёна рублёў, таксама фарміруецца 20 працоўных месцаў, работы плануецца завяршыць у 2026 годзе.

Прафілактычныя маніторынгі даюць эфект

На мінулым тыдні ў раёне адбыліся два ўзгаранні сухой расліннасці. Будынкі не пашкоджаны, людзі не пацярпелі.

Назіральныя камісіі правялі маніторынгі васьмі навучальных установаў раёна, кіраўнікам выдадзены прадпісанні для ліквідацыі недахопаў.

Ратаўнікі прадаўжаюць працаваць з катэгарыраванымі грамадзянамі, таксама абследуюць культавыя будынкі напярэдадні рэлігійных святаў: Вербнай нядзелі і Уваскрэсення Гасподняга.

– Прафілактычная работа мае эфект, таму нельга ад яе адмаўляцца або зніжаць тэмпы, – звярнуўся да суб’ектаў прафілактыкі старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Праваахоўнымі органамі зноў фіксуюцца “атакі” інтэрнэт- і тэлефонных махляроў. На мінулым тыдні жыхарка раёна зберагла свае фінансы толькі дзякуючы суседцы, якая прыйшла ў госці і не дазволіла жанчыне выканаць алгарытм дзеянняў, які прадыктавалі па тэлефоне махляры. Дарэчы, злачынцы планавалі атрымаць ад дзятлаўчанкі 2460 рублёў.

Прытармазілі, але толькі па некаторых відах работ

У сувязі з халадавой хваляй некаторыя работы ў сельскай гаспадарцы прыпынены. Аднак, як патлумачыў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталій Шулейка, гэта не азначае моцнага запавольвання, крыху прытармазілі аграрыі з хімпраполкай раслін, пры гэтым прадаўжаецца ўнясенне арганічных угнаенняў, падрыхтоўка глебы да сяўбы цукровых буракоў і іншыя работы.

Прадаўжаюць рыхтаваць кормаўборачную тэхніку ўсе сельгаспрадпрыемствы раёна. У рамках суботніка запланаваны работы па агароджванні аб’ектаў жывёлагадоўлі. Гаварылі на нарадзе пра свінагадоўчы комплекс ААТ “Граніт-Агра”. Акрамя таго, Андрэй Садоўскі завастрыў увагу кіраўнікоў гаспадарак на пытаннях узнаўлення статку буйной рагатай жывёлы. Тэма на кантролі.

Эканоміка ў прыярытэце

Эканамічная служба раёна правядзе праверку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія, згодна з нядаўнімі змяненнямі ў заканадаўстве, у залежнасці ад віду дзейнасці павінны закрыць ІП або рэарганізавацца ў прыватныя ўнітарныя прадпрыемствы.

Таксама ўвага будзе нададзена гандлёвым аб’ектам раёна. Узнікаюць пытанні па пераліку тавараў, іх гранічным кошце. Пастаўлена задача правесці аналіз эканамічнай эфектыўнасці работы магазіна КСУП “Жукоўшчына”. 

Усе на суботнік!

Як бы шаблонна ні гучаў гэты савецкі прызыў, неабходнасць навядзення парадку на зямлі не страціць сваёй актуальнасці ніколі. У рамках рэспубліканскага суботніка арганізацыі і прадпрыемствы раёна будуць працаваць на бягучым тыдні на аб’ектах, якія патрабуюць добраўпарадкавання. Увогуле, усіх актыўных грамадзян арганізатары запрашаюць да ўдзелу ў суботніку, каб разам захаваць прыгожай, чыстай і ўтульнай нашу Дзятлаўшчыну.

Што датычыцца паўсядзённых клопатаў будаўнічай і жыллёва-камунальнай сфер, як праінфармаваў намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Баравік, па ўсіх населеных пунктах раёна выконваюцца ямачныя рамонты, наносіцца вулічная дарожная разметка. Службы задзейнічаны ў поўным аб’ёме.

На бягучым тыдні па вуліцы Савецкай у райцэнтры пачнецца рамонт тратуараў.

У другой палове красавіка спецыялісты правядуць мантаж станцыі абезжалезвання ў Нянадавічах. Усе падрыхтоўчыя работы на гэтым аб’екце завершаны.

Сёлета РУП ЖКГ плануе замяніць водаправодную сетку ў Дварцы і Хадзяўлянах, завяршае работы па замене напорнага калектара ў Казлоўшчыне.

Рыхтуецца да ўвядзення ў эксплуатацыю арэндны дом у гарпасёлку Казлоўшчына, дзе 32 кватэры атрымаюць на агульных умовах грамадзяне, якія маюць патрэбу ў жыллі, і яшчэ дзве прадугледжаны для сацыяльнага карыстання.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #власть

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

37 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

47 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

57 минут ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago