Дзелавы панядзелак. На нарадзе: парадак на дарогах і поспехі школьнікаў

А яшчэ як стварыць бяспеку для аматараў пешых і велапрагулак, зрабіць уклад у будучы ўраджай, засцерагчы дзятлаўчан ад удзелу ў “ліпавых” стаўках на біржах і аб іншых пытаннях гаварылі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Вясновая “падпітка” раслін

Што датычыцца палявых работ, на гэтым тыдні аграрыі раёна прыступаюць да сяўбы цукровых буракоў, ільну. Вядзецца другая падкормка азімых культур. Завершана сяўба ранніх яравых. Шматгадовыя травы пакуль толькі “спадзяюцца” на вясновую “падпітку” – на неабходнасці правядзення іх падкормкі старшыня райвыканкама ў чарговы раз акцэнтаваў увагу сельгаспрадпрыемстваў.

На кантролі спецыялістаў меліярацыя глебы, рацыянальнае выкарыстанне і ўтрыманне зямлі фермерскімі гаспадаркамі.

Багатая талентамі наша зямля

Школьнікі, настаўнікі раёна прадаўжаюць радаваць сваімі поспехамі.

На мінулым тыдні былі падведзены вынікі абласнога фестывалю-конкурсу “Таленты Прынямоння–2024”. Дзеці з дзятлаўскіх навучальных установаў (Новаяльнянская, Вензавецкая сярэднія школы і сярэдняя школа № 3 горада Дзятлава) заваявалі 6 прызавых месцаў.

Наведвальнікі гуртка “Стэндавы мадэлізм” сярэдняй школы № 3 райцэнтра пад кіраўніцтвам Фёдара Бойкі прадаставілі на абласны тэматычны конкурс “На зямлі, у небе і на моры”, асноўнымі задачамі якога было пашырэнне і паглыбленне ведаў вучняў аб гістарычных падзеях Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнае выхаванне дзяцей і моладзі, 18 работ, з іх 11 занялі прызавыя месцы.

На абласным этапе Рэспубліканскага турніру па робататэхніцы дзятлаўчане занялі першае месца. Дыплом І ступені ў намінацыі “Следаванне па лініі: юніёры, адукацыйныя канструктары” заваявалі навучэнцы Дзятлаўскага раённага цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Ілья Бекман і Аляксандр Жукоўскі з гуртка “Кібертэрыторыя”, які працуе на базе Дварэцкай сярэдняй школы, кіраўніком якога з’яўляецца Віталь Халюкоў. Падрабязней аб гэтым чытайце ў бліжэйшым нумары газеты.

Рамонт ёсць, а радасці няма

Якасць рамонту дарог у раёне выклікае нараканні. Андрэй Садоўскі падкрэсліў, што і камунальная служба, і дарожная павінны зрабіць усё магчымае, каб перамяшчэнне па дарогах раёна было максімальна камфортным і бяспечным.

– Ёсць участкі, дзе не бачна дарожная разметка, замецены пяском тратуары, ямачны рамонт месцамі зроблены ва ўсіх сэнсах павярхоўна. Праводзьце работы па тэхналогіі, – рэзюмаваў кіраўнік раёна.

Таксама ён пацікавіўся ў свайго намесніка Дзмітрыя Баравіка, які курыруе сферу, аб планах Навагрудскага ДЭУ-56 па рамонце кальцавой развязкі ў Дзятлаве па вуліцы Савецкай (каля абеліска Славы). Дзмітрый Расціслававіч адзначыў, што дарожнікі збіраюцца рэалізаваць гэты праект у бягучым годзе.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

13 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

15 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

19 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

20 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago