Надоі і вакцынацыя супраць каранавірусу, прафілактыка надзвычайных сітуацый і зімовыя віды адпачынку – гэтыя і іншыя тэмы абмеркавалі на штотыднёвай нарадзе ў старшыні райвыканкама.
Малочныя ваганні
Важная задача, якая стаіць перад аграрыямі, – прыбаўка малака і яго гатунковасць.
– Асноўная крыніца даходаў гаспадарак у зімовы перыяд – малако, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі. – Аднак, па лічбах бачу нераўнамерныя надоі на нашых фермах, нягледзячы на тое, што кармы сёлета назапасілі добрыя. Плюсуе па малацэ “Жукоўшчына”, а, напрыклад, “АграМілк” надойвае ніжэй за сярэдні паказчык па раёне, у “Хвінявічах” на розных фермах розны вынік.
Разабрацца ў прычынах “малочных ваганняў” даручыў Андрэй Уладзіміравіч свайму першаму намесніку – начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Віталію Шулейку.
Таксама гучалі заўвагі па размеркаванні ў дзятлаўскіх гаспадарках сродкаў на выплату заработнай платы, рамонт тэхнікі, аплату за цеплазабеспячэнне.
Для аматараў зімовых відаў спорту
Зразумела, што адзін з важных момантаў лютага – падрыхтоўка да маючага адбыцца рэферэндуму па прыняцці змяненняў і дапаўненняў у Асноўны Закон краіны. На гэта звяртаў увагу прысутных старшыня райвыканкама.
Між тым, спартыўная і культурная сферы раёна маюць свой спектр мерапрыемстваў, якія прапануюць насельніцтву. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і проста для стварэння пазітыўнага настрою дзятлаўчан зараз нададзена ўвага адпачынку на свежым паветры – у райцэнтры працуе каток, калі дазволіць надвор’е, на жаль, яно штодзень вельмі пераменлівае, будуць наладжаны і лыжныя трасы.
Не адкладвайце вакцынацыю ў “доўгую скрыню”
Пад кантролем раённай улады яшчэ адна найважнейшая тэма, значнасць якой цяжка пераацаніць. Размова пра здароўе людзей у перыяд пандэміі каранавірусу, якая цягнецца ўжо трэці год запар. Паводле звестак райЦГЭ, за мінулы тыдзень зафіксаваны рост захварэлых на COVID-19 – 147 новых выпадкаў. Дарэчы, сярод захварэлых 75 % непрышчэпленыя. Памятайце, у раёне працягваецца вакцынацыя ад каранавірусу, у тым ліку падрастаючага пакалення, скарыстайцеся гэтай магчымасцю абараніць сябе і сваіх блізкіх. Усяго ў раёне на 31 студзеня вакцынавана 56,9 % насельніцтва.
Дзень нараджэння не быў на свята падобны
Назіральныя камісіі Дзятлаўшчыны працягваюць работу па абследаванні жылых домаўладанняў, якія падлягаюць кантролю. У Гродзенскай вобласці за студзень “згарэлі” 5 чалавек, старэйшыя за 90 гадоў, сярод загінулых жыхарка і нашага раёна. Увогуле, за першы месяц бягучага года адбыўся значны рост пажараў з гібеллю людзей на іх, таму асаблівую ўвагу старшыня райвыканкама даручыў надаць прафілактычным мерапрыемствам.
Не лішняй будзе і прафілактыка бытавой злачыннасці. У выхадныя дні двойчы паступалі праваахоўнікам паведамленні аб пагрозе жыццю сякерай і манціроўкай – “актывісты” знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. А адзін грамадзянін такі паспрабаваў здзейсніць сваю пагрозу: у Хвінявічах на дні нараджэння разгарэлася сварка і адзін госць уторкнуў другому нож у спіну, прычыніўшы яму цяжкія цялесныя пашкоджанні.
Ірына КАМАРОВА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…
Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…
Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…
Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…
Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…
Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…