Дзелавы панядзелак. Ад рамонту вуліц – да выпускнога

А яшчэ сельскагаспадарчыя работы, прафілактыка кіберзлачынстваў, летняе аздараўленне школьнікаў, навядзенне парадку на зямлі – гэтыя і іншыя тэмы разгледзелі на нарадзе старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага.

Упор на прафілактыку

Вынікі за 5 месяцаў бягучага года падвялі ратаўнікі. За гэты перыяд у Дзятлаўскім раёне адбылося 12 пажараў, загінулі 3 чалавекі. Усяго па Гродзенскай вобласці служба МНС 3339 разоў выязджала на дапамогу, 33 чалавекі загінулі ў агні.

Па пажарах самы небяспечны перыяд асенне-зімовы, калі ўсе актыўна пачынаюць карыстацца печкамі, электрычнымі прыборамі. Разам з тым тры асноўныя прычыны застаюцца нязменнымі – курэнне ў стане алкагольнага ап’янення з наступным узгараннем і гібеллю, парушэнне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў або іх неналежны стан, электрасеткі, пячнога абсталявання. У летні перыяд узрастае рызыка для дзяцей, якія застаюцца без нагляду – дзіцячае свавольства часта заканчваецца трагічна.

– Зрабіць упор на прафілактычную работу як з непаўналетнімі і іх бацькамі, так і з пажылым насельніцтвам, – паставіў задачу непасрэдна ратаўнікам і ўвогуле назіральным камісіям Андрэй Садоўскі. – Людзі старэйшага ўзросту маюць патрэбу ў дапамозе сацыяльных службаў, бывае, самі гэтага не ўсведамляюць, спадзяюцца на свае сілы – пра іх трэба паклапаціцца і станоўча “навязаць” ім дапамогу.

Навучыць асцерагацца

Завяршылася дэкада кібербяспекі “Кібердзеці”, у час якой праваахоўнікі нагадалі жыхарам раёна, што такое фішынг і вішынг, як абараніць банкаўскую карту, якія правілы бяспечных паводзінаў трэба выконваць у сацсетках і месенджарах. Як адзначыў начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Біль, былі арганізаваны выступленні ва ўстановах, арганізацыях, на прадпрыемствах, індывідуальныя прафілактычныя гутаркі з найбольш неабароненымі катэгорыямі насельніцтва, людзьмі сталага ўзросту. Амаль кожны другі пенсіянер сказаў, што яго спрабавалі падмануць па тэлефоне.

Пракурор раёна Віталій Юрго адзначыў, што псіхалагічнае майстэрства махляроў, якія тэлефануюць грамадзянам, настолькі высокае, што некаторыя людзі пад уздзеяннем іх запалохвання і ўгавораў за адзін дзень бяруць па 5 крэдытаў у банках у розных населеных пунктах. Таму і складана прафілактыраваць такія злачынствы.

– Важна, – падкрэсліў Віталій Станіслававіч, – людзям самім вучыцца асцерагацца.

Яшчэ па тэме правапарадку абмеркавалі плануемую з боку міліцыі праверку жыхароў раёна, якія ў апошнія 5 гадоў накіроўваліся ў лячэбна-працоўны прафілакторый. Праваахоўнікі мяркуюць даведацца, як сёння сябе паводзяць і чым займаюцца такія “выпускнікі” ЛПП.

Трэба касіць

Першы ўкос траваў для аграрыяў – перыяд не менш адказны, чым пасяўная. Сабраць зялёную масу трэба ў аптымальныя тэрміны.

На жаль, дзятлаўчане пакуль адстаюць па тэмпах касьбы ад графіку. Па даных на 5 чэрвеня травы першага ўкосу не скошаны (да ўстаноўленага задання) ў КСУП “Хвінявічы” – на 174 гектарах плошчаў, у ААТ “Дварэц-Агра” – на 220 гектарах, у ААТ “Граніт-Агра” – на 105.

– Тэхніка ў спраўным стане, перааснашчана, забяспечана шыроказахопнымі касілкамі, надвор’е спрыяе, а выніку няма, – зрабіў заўвагу дзятлаўскім гаспадаркам кіраўнік раёна.

Андрэй Уладзіміравіч адзначыў, што па плане завяршыць укос траваў неабходна да сярэдзіны чэрвеня, а для гэтага трэба сур’ёзна нарасціць тэмп работ. Таксама старшыня райвыканкама даручыў да 1 ліпеня прывесці ў поўную гатоўнасць зернеўборачныя камбайны; адказным службам надаць увагу жывёлагадоўлі, асабліва ў пытанні ўзнаўлення статка.

Іншыя тэмы коратка

На развітанне з дзяцінствам выпускнікоў сярэдніх школ Дзятлаўшчыны запрашае раённы выпускны баль. Урачыстасць адбудзецца ў суботу 10 чэрвеня на плошчы 17 Верасня райцэнтра. Пачатак у 16 гадзін 30 хвілін.

****

На базе ўстановаў адукацыі раёна працуюць 14 летнікаў. У гэтым годзе плануецца аздаравіць у летні перыяд 1204-х юных дзятлаўчан.

****

Маладыя сем’і, якія жывуць у сельскай мясцовасці, рыхтуюцца прадставіць свае населеныя пункты і працоўныя калектывы на раённым этапе рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла-2023”, які пройдзе 15 чэрвеня на базе КСУП “Хвінявічы”.

Ірына КАМАРОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

40 минут ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

50 минут ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

4 часа ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago