На Дзятлаўшчыне завяршыўся творчы конкурс “Ратаўнікі вачыма дзяцей”, у якім прымалі ўдзел усе навучальныя ўстановы раёна.

Конкурсная камісія атрымала больш за 50 работ у розных намінацыях.

Выніковая выстава работ і падвядзенне вынікаў спаборніцтва прайшло ў раённым цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

У намінацыі “Малюнак” у розных узроставых падгрупах пераможцамі сталі Сафія Ганчар (Дварэцкая сярэдняя школа) і Маргарыта Цяцерына (Казлоўшчынская сярэдняя школа). Найлепшая падзелка належыць Дзмітрыю Якшэвічу з Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы, найлепшая скульптура малых формаў выканана Надзеяй Жэгалік (раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі).

Пераможцам у намінацыі “Мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі” стаў Ілья Рэйба (Раклевіцкі дзіцячы сад-базавая школа), “Стыкер-пак МНС” – Жукоўшчынскі дзіцячы сад-базавая школа.

Работы пераможцаў і прызёраў у кожнай з намінацый прадставяць Дзятлаўскі раён на абласным этапе конкурсу “Ратаўнікі вачыма дзяцей”.

Мікіта КАНДРАТОВІЧ,
інспектар Дзятлаўскага РАНС
Наталля АВЯРЧУК,
карэспандэнт газеты “Перамога”

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации