Акцыя “Дзеці малююць Радзіму” для выхаванцаў старэйшых груп дзіцячых садоў, арганізаваная Рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем “Белая Русь”, – гэта рэспубліканскі праект, накіраваны на грамадзянска-патрыятычнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту.
На Дзятлаўшчыне яна прымеркавана да святкавання Дня народнага адзінства.
Напярэдадні свята выхаванцаў дзіцячых садоў № 1 і № 2 горада Дзятлава наведалі старшыня раённага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка і начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская.
Дашкольнікам яны ўручылі спецыяльныя тэматычныя кніжкі-размалёўкі. Гэта гульнявы і пазнавальны фармат, які дапамагае малышам знаёміцца з дзяржаўнымі і культурнымі сімваламі краіны, адкрываць прыгажосць роднага краю і выхоўваць любоў да Радзімы. Многія ілюстрацыі дапоўнены QR-кодамі, якія даюць доступ да пазнавальных матэрыялаў аб гісторыі краіны.
Выхаванцы дзіцячых садоў падрыхтавалі для ганаровых гасцей сапраўднае свята міру, адзінства і згоды. Яны дружна спявалі песні, танцавалі, расказвалі вершы і гаварылі пра нашу цудоўную Радзіму – любімую Беларусь.
Вадзім Аляксандравіч падзякаваў дзецям за яркія выступленні, адзначыўшы іх старанні, творчы патэнцыял, пажадаў і далей ім поспехаў у сваіх пачынаннях, а таксама жыць, вучыцца і гуляць пад мірным небам роднай краіны.
Таццяна САНЮК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае #РАЗАМ #17Верасня #МЫедины #адзiннарод
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…