У грамадскіх месцах курэнне ў нас забаронена. А электронныя цыгарэты прыраўнаваныя да звычайных. Гэта значыць, што карыстацца парагенератарам нельга на тэрыторыі ўстановаў адукацыі, у грамадскім транспарце, гандлёвых цэнтрах, на аб’ектах харчавання.
Аднак непаўналетніх, якія “пускаюць пару”, можна сустрэць і ў такіх месцах. Ці прадугледжана за гэта якая-небудзь адказнасць, патлумачыў часова выконваючы абавязкі начальніка інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама Дзяніс Жыбарт:
– У гэтым выпадку да адміністрацыйнай адказнасці, паводле артыкула 19.9 КоАП РБ, прыцягваецца падлетак, а калі яму няма 16 гадоў, то бацькі або іншыя законныя прадстаўнікі. Штраф за курэнне электроннай цыгарэты ў неналежным месцы можа складаць да чатырох базавых велічыняў. Яшчэ непаўналетняга парушальніка чакае цэлы год прафілактычнай работы ў школе або іншай навучальнай установе, а таксама ў камісіі і інспекцыі па справах непаўналетніх. Такая праца накіравана на папярэджанне супрацьпраўных паводзін падлетка ў далейшым і фарміраванне ў яго законапаслухмянага ладу жыцця. Каб зберагчы падрастаючае пакаленне ад супрацьпраўных учынкаў, міліцыя сумесна з іншымі зацікаўленымі органамі і грамадскімі арганізацыямі праводзіць актыўную прафілактычную работу. Ва ўстановах адукацыі рэгулярна праходзяць лекцыі і гутаркі, рэйды па месцах масавага адпачынку моладзі, у тым ліку з мэтай выяўлення выпадкаў курэння электронных цыгарэт.
Варта нагадаць, што электронныя цыгарэты больш шкодныя і небяспечныя за звычайныя, таму што тут адбываецца выпарванне нікаціну, а гэта выклікае анкалагічныя захворванні, паражэнне дыхальнай сістэмы, атэрасклероз сасудаў галаўнога мозгу.
У састаў вадкасці для электронак уваходзяць гліцэрын, прапіленгліколь, нікацін, фарбавальнікі і араматызатары. Ёсць верагоднасць атруціцца першымі двума кампанентамі, бо складана вызначыць іх дозу, калі курыш бескантрольна. Араматызатары могуць выклікаць алергічныя рэакцыі, як вынік – развіццё бранхіяльнай астмы.
Заклікаем і бацькоў не заставацца ў баку і больш актыўна ўдзельнічаць у выхаванні дзяцей, тлумачыць ім шкоду ад ужывання любых відаў цыгарэт.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga