У нашым раёне кожная арганізацыя імкнецца праяўляць свае лепшыя якасці і прыносіць як мага больш карысці насельніцтву. Але і пра сябе не варта забываць.

Вось, напрыклад, цяпер будынак Дзятлаўскага ДРБУ-119 церпіць абнаўленні. Для камфортнай працы работнікаў ДРБУ-119 да зімовага сезона на двух паверхах паступова былі заменены вокны. Цяпер у будынку стала значна цяплей. Паколькі ад рамонтных работ трохі “пацярпеў” фасад будынка, неабходна абнаўляць пакрыццё сцен. Гэтым на дадзены момант займаюцца рабочыя: згладжваюць паверхню, а затым пакрыюць усё фарбай. Паспелі таксама абнавіць колер агароджы.

Каб асноўная праца арганізацыі ішла яшчэ хутчэй і эфектыўней, сярод працоўнай тэхнікі з’явіліся новыя грэйдар і пагрузчык. Дарэчы, ДРБУ-119 сваёй тэхнікай неаднаразова выратоўвала раённыя сельгаспрадпрыемствы на рабоце ў полі.

Юлія БАКУНОВІЧ

1 Комментарий

  • Поменяйте окна в детских садах..там детки мерзнут……И фасад подремантируйте..утеплите дошкольный учреждения..а ДРБУ 119 ПОДОЖДЕТ!!!

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации