Дзе на Дзятлаўшчыне ўбачыць зубра?

У 2017 годзе ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў” на 2016 – 2020 гады пачалося фарміраванне Дзятлаўскай мікрапапуляцыі зуброў. Быў пабудаваны вальер для ператрымкі жывёл; распрацавана біялагічнае абгрунтаванне на стварэнне названай мікрапапуляцыі. У перыяд са студзеня па красавік 2018 года арганізаваны адлоў і завоз зуброў з Налібоцкай (7 асобін) і Азёрскай (11 асобін) мікрапапуляцый. Сфарміраваная мікрапапуляцыя зубра Еўрапейскага налічвала 13 самак і 5 самцоў.

На сёння колькасць павялічылася і складае 59 асобін (па ўліках 2025 года). Усе яны знаходзяцца паміж вёскамі Руда Яварская і Дзямянаўцы, перамяшчаюцца ў межах Рудаяварскага і Дзямянаўскага лясніцтваў.

Зубр – гэта неафіцыйны сімвал Беларусі, сёння мы ганарымся гэтай магутнай і велічнай жывёлай. Нашы дзяды і прадзеды лічылі яго сімвалам працавітасці і жыццёвай сілы, увасабленнем сіл прыроды і пакланяліся яму, як сімвалу роднай зямлі. Ёсць такое павер’е, што кожны народ мае характар якой-небудзь жывёлы. Дык вось беларусаў асацыююць з зубрам. Гэты звер адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. Ён ніколі не нападае першым. Але калі яго раззлаваць, зубр прыходзіць у лютасць, і тады ўжо з ім ніхто не можа справіцца. Гэта магутная жывёла не спыняецца ні перад якой перашкодай.

Як расказаў начальнік Дзятлаўскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Дзмітрый Балькоўскі, зубр – адзіны дзікі бык Еўропы, які захаваўся нашага часу.

– Зубр – буйная, магутная, прыгожая жывёла. Даўжыня яго цела дасягае 260-300 сантыметраў, вышыня ў карку – 172-198 сантыметраў, маса – 550-820 кілаграмаў. Пярэдняя частка цела вельмі масіўная, у самцоў вышыня ў карку, утвараючы вялікі горб, моцна перавышае вышыню ў крупе. Жывот падцягнуты і слаба развіты ў параўнанні з пярэдняй часткай. Канечнасці кароткія, тоўстыя, капыты парныя чорныя. Шыя кароткая, галава адносна невялікая, з чорнымі серпападобнымі рагамі. Вушы кароткія, вочы вялікія. Зімовая афарбоўка цёмна-бурая. Поўсць кучаравая, густая. На версе шыі і карка поўсць утварае своеасаблівую грыву, у канцы морды – бараду, моцна падоўжаную пад горлам, – расказвае Дзмітрый Георгіевіч. – Зубр – магутны, аднак у яго вельмі слабы зрок, разгледзець здалёку прадмет, які зацікавіў, ён не можа, а таму імкнецца падысці бліжэй. Не заўсёды неабходна ацэньваць дзеянні гэтых жвыёл як гатоўнасць да атакі, хоць асцярожнасць выконваць трэба. Наогул, зубры неагрэсіўныя. Пры з’яўленні чалавека яны часцей за ўсё ўцякаюць. Але ўсё ж прыкметы раздражнення зубра – гэта гучнае сапенне і частае аблізванне морды языком. Звычайна адзін з адным яны пераклікваюцца непрацяглым глухім “пахрукваннем”, а ў выпадку небяспекі – пырхаюць. Працягласць жыцця зубра можа дасягаць 28 гадоў.

Сёння Рэспубліка Беларусь займае першае месца ў свеце па колькасці зуброў, якія жывуць на волі, пры гэтым доля пагалоўя – 35 % ад сусветнай колькасці. Далейшая задача складаецца ў стабілізацыі колькасці беларускай папуляцыі зуброў на тэрыторыі рэспублікі на ўзроўні, які гарантуе яе доўгатэрміновае выжыванне, у сувязі з чым у рамках Дзяржаўнай праграмы “Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў” рэалізоўваюцца мерапрыемствы па захаванні мікрапапуляцыі зуброў у Дзятлаўскім раёне. Штогод прадугледжваецца фінансаванне ў памеры каля 10 тысяч рублёў са сродкаў бюджэту. Мерапрыемствы ўключаюць: нарыхтоўку і набыццё кармоў, мінеральна-вітамінных і імунастымулюючых дабавак, антыгельмінтных прэпаратаў, падтрыманне кармавых палёў для зуброў, фарміраванне і ўтрыманне сеткі падкормачных пунктаў. Дарэчы, яшчэ адна адметная рыса зуброў – гэта тое, што за ўсю гісторыю існавання побач з чалавекам, яны так і не былі прыручаны.

Ірына КАМАРОВА
Фота прадастаўлена Дзятлаўскім лясгасам

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

14 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

15 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

17 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

17 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

18 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

18 часов ago