У студзені 2019 года пракуратурай Слонімскага раёна на падставе матэрыялаў праверкі фінансавай міліцыі ўзбуджаная крымінальная справа па факце перавышэння сваіх службовых паўнамоцтваў у дачыненні да дырэктара аднаго з камунальных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Слонімскага раёна.

Указаны кіраўнік, ведаючы пра неабходнасць і даведзеныя заданні будаўніцтва ў 2017 годзе сховішча травяністых кармоў на 2000 тон, распрацаваным Гродзенскім абласным выканаўчым камітэтам на падставе даручэнняў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у снежні, г. зн. фактычна ў канцы тэрміну, прадстаўленага для яго выканання, пэўна ведаючы пра тое, што дадзеныя будаўнічыя работы не завершаны, даў заведама незаконныя ўказанні падначаленым работнікам аб афармленні несапраўднага акта аб прыёме-перадачы траншэі для травяністых кармоў, згодна з якім будаўніцтва нібыта было завершана ў тэрмін, для наступнага прадастаўлення яго ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Слонімскага райвыканкама з мэтай справаздачы аб выкананым даручэнні. Як устанавілі работнікі фінансавай міліцыі і пракуратуры, траншэя-сховішча не дабудавана да цяперашняга часу. У выніку праверкі ў дачыненні да кіраўніка ўзбуджана крымінальная справа.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прамая тэлефонная лінія
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

17 декабря, 2025
Слова – дэлегатам УНС. Чаго дзятлаўчане чакаюць ад Усебеларускага форуму?

Похожие публикации