У кожным хлебным бохане – праца не толькі нашых аграрыяў, але і меліяратараў, якія штогод уводзяць у севазварот новыя землі. У спецыялістаў Дзятлаўшчыны на падыходзе яшчэ адзін такі аб’ект, які ўжо сёлета прынясе карысць сельскай гаспадарцы, – рэканструкцыя на меліярацыйнай сістэме “Падвялікае”.

Каб пабачыць, як ідуць справы, накіроўваемся туды з адным з самых вопытных работнікаў прадпрыемства меліярацыйных сістэм майстрам  Мікалаем Магуйлам.

– Пачалі працаваць тут у снежні мінулага года і да Дня вызвалення Беларусі павінны завяршыць работу і перадаць землі сельгаспрадпрыемству пад пасевы, ­ – запэўнівае Мікалай Пятровіч, пакуль дабіраемся на аб’ект, і расказвае, як ідуць справы на ім. – Аб’ём работ – 69 гектараў земляў і 7 гектараў канала. На сёння выканана 21 тысяча кубічных метраў экскаватарных работ, пракладзена 19 кіламетраў дрэнажу, выдалена 35 гектараў хмызняку. Засталося выканаць культуртэхнічныя работы – дыскаванне і планіроўку.

На пытанне, якія складанасці былі ў працэсе, майстар запэўнівае, што меліяратары складанасцей не баяцца, ведаюць сваю работу, грунтоўна і паступова яе выконваюць. Тым больш што на гэты раз пашанцавала з геаграфіяй: дабірацца да месца трэба толькі кіламетраў 15, амаль побач з домам.

– Ездзілі, бывала, і па 140 кіламетраў у Карэліцкі раён, таксама прывыклі, – расказвае вадзіцель аўтобуса Леанід Карыба.

За яго плячыма больш за 40 гадоў вадзіцельскага стажу. Доўгі час ён працаваў у калгасе “Слава працы” і ўжо сёмы год – у меліярацыі. Работа яму падабаецца, тэхніка не падводзіць, што вельмі каштоўна ў рабоце меліяратараў.

– Гэтаму аўтобусу вытворчасці Курганскага аўтамабільнага завода амаль 20 гадоў, аднак ён акуратны, дагледжаны, таму і служыць доўга, – кажа ён. – Але многа ў прадпрыемства і новай тэхнікі, аўтапарк штогод абнаўляецца.

Леанід Казіміравіч на месцы не можа проста сядзець і чакаць брыгаду, займаецца справай разам з камандай.

На фінальным этапе  на аб’екце не надта шмат тэхнікі і людзей, тут працуюць два бульдозеры, экскаватар і трактар. Аднак на пачатку работ, па словах майстра, тут бывала і 20 механізмаў адначасова.

– З дзясятак гадоў я ўжо ў меліярацыі, – расказвае Валерый Кавальчук, – працаваў на бульдозеры, касілцы, цяпер займаюся ворывам і дыскаваннем на трактары Беларус-1523. Настрой выдатны, бо працуем на прыродзе, аплата здзельна-прэміяльная, таму ёсць да чаго імкнуцца.

З нагоды прафесійнага свята мужчына жадае калегам моцнага здароўя, сонечных дзён і каб тэхніка не ламалася.

Мікалая Марцінчыка нядаўна яго можна было сустрэць у майстэрні на тэрыторыі прадпрыемства, а сёння – зноў у бой: працуе разам з іншымі, каб здаць аб’ект у эксплуатацыю ў ідэальным стане.

– Добра папрацуем, а ў суботу разам сустрэнем прафесійнае свята, – заўважае ён. – Хачу пажадаць усім, хто працуе ў меліярацыі, галоўнае – моцнага здароўя, астатняе адолеем.

Завяршаюцца работы на гэтым аб’екце, а меліяратараў ужо чакае новы – у Зачэпічах. 

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Нам даверана памяць. Спалены боль Дзятлаўшчыны

Зусім нядаўна на Дзятлаўшчыне прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 82-й гадавіне вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аднак…

14 часов ago

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

16 часов ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

20 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!!

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

21 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

2 дня ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

2 дня ago