Часовыя рабочыя месцы для сезоннай занятасці моладзі сёлета прадастаўляюць 8 камунальных сельскагаспадарчых унітарных прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны.
30 маладых людзей будуць працаваць у ААТ “Граніт-Агра” ў час жніва на ўборцы зерневых і зернебабовых культур. Такі ж від работ моладзі прапаноўвае КСУП “Дварэц-Агра”, які прыме 10 работнікаў, яшчэ 20 навучэнцаў гэта гаспадарка нойме для ўборкі бульбы. КСУП “Хвінявічы” чакае 10 студатрадаўцаў для відавой праполкі, яшчэ столькі ж – для ўборкі бульбы. Камунальныя сельскагаспадарчыя ўнітарныя прадпрыемствы “Войневічы” і “Вензавец” ноймуць па 10 маладых работнікаў для відавой праполкі. КСУП “Русь-Агра” плануе ўвосень запрасіць 50 навучэнцаў для ўборкі бульбы. Такі ж від работ яшчэ 53 студатрадаўцам прапаноўвае ў верасні КСУП “Жукоўшчына”. КСУП “Белагурна” чакае 7 студатрадаўцаў для відавой праполкі. Усяго ў пералічаных арганізацыях у працоўным семестры 2018 года будуць працаваць 210 студатрадаўцаў.
Кацярына ХІЛІМОНЧЫК,
першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ”
Читайте также:
Беларусь хацелася наведаць даўно