У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “ШАГ” па тэме “Пра духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў”.
На імідж-кактэйль завітаў настаяцель Накрышскай Барыса-Глебскай царквы айцец Мікалай.
У блоку “Мы даведваемся” навучэнцы агучылі іерархію духоўных каштоўнасцяў беларускага народа. Засяродзілі ўвагу на тым, што духоўнае адраджэнне – справа агульная. Падчас сустрэчы ўзгадалі аб дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прагледзелі відэаролік па дадзенай тэматыцы.
У блоку “ Мы разважаем” навучэнцы 8-11 класаў актыўна ўключыліся ў абмеркаванне праблемы духоўнасці сучаснага грамадства. Зацікавіла прысутных рубрыка “Вузельчык на памяць”, падчас якой прагучалі выказванні старажытнагрэчаскіх і рымскіх філосафаў пра маральныя каштоўнасці чалавека, якія выклікалі ў прысутных дыскусію: якія каштоўнасці для сучаснай моладзі сапраўдныя, а якія ўяўныя? Айцец Мікалай падзяліўся з навучэнцамі хрысціянскімі прынцыпамі жыцця, адзначыў, што неабходна з адказнасцю ставіцца да захавання і развіцця культурна-гістарычнай спадчыны, узгадаў пра падзвіжніцкую асветніцкую дзейнасць ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяя Беларусі Філарэта, яго вялікі асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа: у 2006 годзе ён быў удастоены ганаровага звання “Герой Беларусі”.
Апошні крок – “Мы дзейнічаем”. Тут школьнікі падзяліліся вопытам па рэалізацыі праекта “Навучы сваё сэрца дабрыні”. Прысутныя атрымалі памятку “Маральныя асновы жыцця”.
Мерапрыемства паказала, што старшакласнікі адказна адносяцца да свайго жыцця, гатовы самаўдасканальвацца і развівацца, каб прыносіць карысць сваёй Радзіме.
Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…