У Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла адзіная інфармацыйная гадзіна “ШАГ” па тэме “Пра духоўныя і маральныя каштоўнасці: дыялог пакаленняў”.

На імідж-кактэйль завітаў настаяцель Накрышскай Барыса-Глебскай царквы айцец Мікалай.

У блоку “Мы даведваемся” навучэнцы агучылі іерархію духоўных каштоўнасцяў  беларускага народа. Засяродзілі ўвагу на тым, што духоўнае адраджэнне – справа агульная. Падчас сустрэчы ўзгадалі аб дзяржаўнай прэміі “За духоўнае адраджэнне”, прагледзелі відэаролік па дадзенай тэматыцы.

У блоку “ Мы разважаем” навучэнцы 8-11 класаў актыўна ўключыліся ў абмеркаванне праблемы духоўнасці сучаснага грамадства. Зацікавіла прысутных рубрыка “Вузельчык на памяць”, падчас якой прагучалі  выказванні старажытнагрэчаскіх і рымскіх філосафаў пра маральныя каштоўнасці чалавека, якія выклікалі ў прысутных дыскусію: якія каштоўнасці для сучаснай моладзі сапраўдныя, а якія ўяўныя? Айцец Мікалай падзяліўся з навучэнцамі хрысціянскімі прынцыпамі жыцця, адзначыў, што неабходна з адказнасцю ставіцца да захавання і развіцця культурна-гістарычнай спадчыны, узгадаў пра падзвіжніцкую асветніцкую дзейнасць ганаровага Патрыяршага экзарха ўсяя Беларусі Філарэта, яго вялікі асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне беларускага народа: у 2006 годзе ён быў удастоены ганаровага звання “Герой Беларусі”.

Апошні крок – “Мы дзейнічаем”. Тут школьнікі  падзяліліся вопытам па рэалізацыі праекта “Навучы сваё сэрца дабрыні”. Прысутныя атрымалі памятку “Маральныя асновы жыцця”.

Мерапрыемства паказала, што старшакласнікі адказна адносяцца да свайго жыцця, гатовы самаўдасканальвацца і развівацца, каб прыносіць карысць сваёй Радзіме.

Таццяна ЖЫНКО,
настаўніца Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Водные игры небезопасны
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

10 июля, 2026
Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

Похожие публикации