Categories: Падзеі

Дыстанцыйныя пакупкі: камфорт і бяспека

У наш час важна, каб спажыўцы ведалі свае правы незалежна ад таго,  набываецца тавар і паслуга ў сетцы Інтэрнэт ці не. Паколькі колькасць карыстальнікаў Інтэрнэту актыўна расце, неабходна рэалізацыя мер, якая забяспечвае дастатковы ўзровень абароны, камфорту і бяспекі дыстанцыйных пакупак.

Аб правах спажыўца на атрыманне дакладнай інфармацыі для прыняцця абгрунтаванага рашэння адносна пакупак у Інтэрнэче нашым чытачам расказала Алена Юшкевіч, галоўны спецыяліст аддзела эканомікі Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта.

Спажывец выбраў тавар, знайшоў Інтэрнэт-магазін з прывабнымі цэнамі, але сумняваецца, ці варта рабіць пакупкі. На што неабходна звярнуць увагу, каб абараніць сябе?

– Азнаёмцеся з водгукамі карыстальнікаў тавару на форумах, у сацыяльных сетках: наколькі тавар апраўдаў чаканні іншых пакупнікоў. Вывучыце рэпутацыю прадаўца, ці выконваў ён свае абавязкі добрасумленна і ў тэрмін.

Якая інфармацыя павінна быць прадастаўлена аб тавары?

– Аб спажывецкіх уласцівасцях тавару, месцы яго вырабу, кошце, тэрмінах службы, прыдатнасці і гарантыйным тэрміне. Акрамя таго, павінны быць звесткі аб правілах эфектыўнага і бяспечнага выкарыстання набытага тавару або аб тым, патрабаванням якога тэхнічнага рэгламенту адпавядае выбраны тавар.

Пакупнік звярнуў увагу на вельмі нізкі кошт і сумняваецца, што яму спрабуюць прадаць падробку. Што рабіць у гэтым выпадку?

– Параўнайце кошт на дадзены тавар у іншых прадаўцоў або пацікаўцеся, колькі каштуе тавар у вытворцы. Праглядзіце апісанне і фатаграфіі тавару на афіцыйным сайце вытворцы. Добрасумленны Інтэрнэт-магазін ніколі не будзе утойваць інфармацыю пра сябе. На сайце Інтэрнэт-магазіна на галоўнай старонцы абавязкова размяшчаюцца звесткі аб прадаўцы, адрас, нумары тэлефонаў для сувязі. Звярніце ўвагу, ці прымае магазін аплату банкаўскай карткай. Нядобрасумленныя прадаўцы не любяць працаваць з безнаяўнымі плацяжамі. Пры дастаўцы ўскрыйце ўпакоўку і агледзьце якасць вырабу, праверце, ці ёсць маркіроўка і інструкцыя на рускай мове, ці адпавядае камплектнасць тавару заяўленай.

Што трэба ведаць пра аплату і дастаўку выбранага тавару?

– Пераканайцеся, што да аплаты выстаўлены кошт, які змешчаны пры выбары тавару, без дадатковых паслуг (калі вы іх не заказвалі). Патрабуйце перадаць вам тавар без дадатковых платных праверак на драпіны, страховак, сэрвісных збораў. Удакладніце тэрмін дастаўкі тавару. Умовы дастаўкі павінны быць указаны прадаўцом да заключэння дагавора. Прадавец абавязаны прапанаваць паслугі па дастаўцы (паштовым адпраўленнем ці іншым спосабам з абавязковым указаннем віду транспарту). Тэрмін дастаўкі вызначаецца ў момант выбару тавару і афармлення заказу (дагавора).

– Калі тавар дастаўлены, як правільна яго прыняць?

– У момант дастаўкі тавару абавязкова яго праверце. Пераканайцеся, што вам даставілі менавіта той выраб, які вы заказвалі, праверце яго камплектнасць і функцыянальнасць. Калі даставілі не той тавар, які быў заказаны, вы не абавязаны за яго плаціць.

Таццяна ГРЫЦУК

 

administrator

Share
Published by
administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

6 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

8 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

21 час ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

21 час ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

22 часа ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

22 часа ago