Categories: Падзеі

Дыялог думак: шчодрая восень жыцця. Ядзвіга Гушча

Восень, калі падумаць, — самая шчодрая пара года. Пахне восень свежымі яблыкамі, радуе золатам дрэваў, глядзіць стракатымі вочкамі астраў, свеціць рыжымі зорачкамі аксамітак, вабіць грыбным лесам. Можна сказаць, што такая ж шчодрая для людзей і восень жыцця. Чалавек залатога ўзросту — мудры і вопытны чалавек, які дакладна ведае, што яму падабаецца, да чаго ён імкнецца. Нездарма кажуць, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.

Як жывуць людзі залатога ўзросту, у чым яны знаходзяць радасць для сябе, карэспандэнтка высвятляла ва ўдзельнікаў клуба «Нам гады не бяда» (кіраўнік Г. Э. Касцюк), які працуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Ядзвіга Міхайлаўна Гушча:

— Я на пенсіі — 10 гадоў. Сядзець дома не люблю, стараюся ўсюды паспець: спяваю ў хоры ветэранаў, з’яўляюся ўдзельніцай клуба «Нам гады не бяда», сакратаром раённага савета ветэранаў. Асаблівую радасць мне прыносяць мерапрыемствы, скіраваныя на дапамогу людзям, як, напрыклад, праект «Гатуем разам». Удзельніцы клуба «Нам гады не бяда», гаспадыні са стажам, перадаюць свой вопыт наведвальнікам аддзелення дзённага знаходжання для інвалідаў. Мы ўжо правялі майстар-клас па прыгатаванні бутэрбродаў, разам схадзілі ў піцэрыю. Дарэчы, там было цікава і малодшаму, і старэйшаму пакаленню: мы не толькі пакаштавалі піцу, але і пабачылі, як яна гатуецца.

Разам з Чырвоным Крыжам і раённым саветам ветэранаў наведвальнікі нашага клуба ўдзельнічалі ў шэрагу дабрачынных акцый. Мы стараемся праяўляць міласэрнасць, аказваць пасільную дапамогу людзям, якім яна неабходна.

Гутарыла І. КАЎКЕЛЬ

Фота аўтара

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

2 часа ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

2 часа ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

3 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

4 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

4 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

7 часов ago