Восень, калі падумаць, – самая шчодрая пара года. Пахне восень свежымі яблыкамі, радуе золатам дрэваў, глядзіць стракатымі вочкамі астраў, свеціць рыжымі зорачкамі аксамітак, вабіць грыбным лесам. Можна сказаць, што такая ж шчодрая для людзей і восень жыцця. Чалавек залатога ўзросту – мудры і вопытны чалавек, які дакладна ведае, што яму падабаецца, да чаго ён імкнецца. Нездарма кажуць, што на пенсіі жыццё толькі пачынаецца.

Як жывуць людзі залатога ўзросту, у чым яны знаходзяць радасць для сябе, карэспандэнтка высвятляла ва ўдзельнікаў клуба “Нам гады не бяда” (кіраўнік Г. Э. Касцюк), які працуе ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

 

Ганна Іосіфаўна Жадзейка:

– Радасць мне прыносяць стасункі з людзьмі і кветкі. Кветак вырошчваю шмат. Сярод любімых – касачы і бягоніі. Імкнуся, каб хатнія клумбы радавалі з вясны да позняй восені. Разам з дачкой стараемся ўпрыгожыць падворак. Нядаўна яна змайстравала з цэменту і тканіны адмысловы гаршчок для кветак у форме чаравіка. Ёсць задумка разам з клубам “Нам гады не бяда” высадзіць кветкі і на адну з клумбаў каля Цэнтра сацабслугоўвання.

У клубе я нядаўна – з гэтага лета. Мне тут падабаецца.

Я шмат гадоў адпрацавала ў маспашыве, добра краю і шыю. Есць у клубе яшчэ некалькі жанчын, якія шыюць, займаюцца рукадзеллем. Ведаючы гэта, Галіна Эдвардаўна Касцюк прапанавала нам ажыццявіць праект – “Новае жыццё старых рэчаў”.

Гутарыла І. Каўкель

Фота аўтара

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации