Моладзь Дзятлаўшчыны з юных гадоў ведае не толькі смак каравая, але і працу хбебароба, якой ёй здабываецца. Старшакласнікі школ раёна маюць магчымасць дапамагчы старэйшым і зарабіць грошы на ўласныя патрэбы.
Так, на сушыльным комплексе КЗСВ-30 КСУП “Войневічы” працуюць адразу дзве змены студатрадаўцаў.
Маладыя людзі расказалі, як праходзіць іх працоўнае лета.
Ангеліна Сухецкая:
– Тата працуе на жніве на камбайне, бяру з яго прыклад і таксама не сяджу на канікулах без работы. У мінулым годзе працавала ў полі на відавой праполцы, сёлета мне споўнілася 16 гадоў, і я далучылася да змены на зернесушылцы. Такі першы вопыт мне вельмі падабаецца: у нас дружная вясёлая кампанія, работа не надта складаная. Падмятаем, калі прыязджае машына на разгрузку, дапамагаем, выконваем даручэнні старэйшых. Спадзяюся да школы добра зарабіць. Што-небудзь прыемнае куплю сабе, родным і адкладу грошы на новы тэлефон.
Уладзіслаў Місарэвіч:
– У гэтым годзе я скончыў сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава імя І. Ю. Філідовіча і ўжо паступіў у Беларускі аграрна-тэхнічны ўніверсітэт. У Войневічы прыехаў пагасцяваць у бабулі і зарабіць грошай на студэнцкае жыццё. Гэта ўжо чацвёртае маё працоўнае лета, на КЗСВ-30 працую другі сезон. Кампанія супер! З сябрамі заўсёды пазітыўна і актыўна, усю работу выконваем дружна, ёсць час пажартаваць і адпачыць. Працую з канца ліпеня і буду на сушылцы да самага ад’езду ў Мінск. Калі выдасца такая магчымасць, наступным летам прыеду папрацаваць яшчэ.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#сельское хозяйство #АПК #нашелучшее #нашалепшае
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…