Трэцяя частка сеянцаў, якія высаджваюцца ў лясах Дзятлаўшчыны, гадуецца ў цяплічнай гаспадарцы Казлоўшчынскага, Гезгалаўскага, Раготнаўскага і Вензавецкага лясніцтваў.
– Кожны год уласнымі сіламі мы вырошчваем больш за мільён адзінак пасадачнага матэрыялу асноўных лесастваральных парод (сасна, елка, вольха чорная, дуб) з закрытай каранёвай сістэмай, – расказаў галоўны ляснічы Канстанцін Дзісько. – Сёлета ўпершыню пачалі вырошчваць сеянцы бярозы павіслай, выкарыстаўшы каштоўны вопыт калег з іншых лясгасаў Беларусі.
Канстанцін Пятровіч растлумачыў, чаму дзятлаўскія лесаводы робяць акцэнт на вырошчванне менавіта лісцёвых парод: такія сеянцы больш складана купіць, чым хвойныя, гэты напрамак новы і перспектыўны.
– Мы ствараем штогод 250-270 га лясных культур і дапаўненне праводзім на плошчы 400-450 га, – адзначыў галоўны ляснічы. – Частку пасадачнага матэрыялу гадуем самі, астатняе набываем у лясгасах вобласці. Аднак з кожным сезонам імкнёмся павялічыць лічбу ўласных сеянцаў.
Для гэтага рэгулярна будуюцца новыя цяпліцы. Адна з іх, сучаснай канструкцыі плошчай 300 квадратных метраў, цяпер манціруецца ў Казлоўшчынскім вопытна-вытворчым лясніцтве. Ужо вясной тут будуць высейваць бярозу, 42 кілаграмы насення якой былі сабраны клапатлівымі рукамі работнікаў лесу. У час праверкі яно паказала высокі першы клас якасці ўсходжасці. А значыць, да асенняй пасадкі будзе гатовы дадатковы пасадачны матэрыял.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…