Напярэдадні 1 мая, свята вясны і працы, сертыфікаты аб занясенні на Дошку гонару Дзятлаўскага раёна з рук старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Івана Іосіфавіча Крахмальчыка атрымалі 4 працоўныя калектывы і 18 лепшых працаўнікоў Дзятлаўшчыны. Згадаем іх імёны.
Тамара Феліксаўна Анушкевіч — галоўны ветэрынарны доктар сельгасвытворчага кааператыва «Граніт Агра».


Валянціна Вікенцьеўна Белая — загадчыца аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў дзяржаўнай установы «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна».

Вячаслаў Васільевіч Бурэц — слесар механазборачных работ Упраўлення спецыяльных работ горада Дзятлава адкрытага акцыянернага таварыства «Будкомплекс».

Яўген Сямёнавіч Варган — дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Дварэцкі льнозавод».


Таццяна Уладзіміраўна Галавенка — брыгадзір вытворчай брыгады малочнатаварнай фермы «Краглі» СВК «Жукоўшчына».

Наталля Міхайлаўна Гушча — сырасол адкрытага акцыянернага таварыства «Дзятлаўскі сыраробны завод».


Васіль Мікалаевіч Казлянкоў — электрагазазваршчык Дзятлаўскага раёна газазабеспячэння вытворчага ўпраўлення «Слонімгаз».


Алена Генадзьеўна Кароль — тэхнік-асемянатар СВК «Русь-Агра».


Аляксандр Станіслававіч Акуновіч — вадзіцель Дзятлаўскага вузла электрасувязі Слонімскага занальнага вузла электрасувязі Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам».


Сяргей Стэфанавіч Радзюк — машыніст кампрэсарных установак базы хімпрадукцыі ААТ «Дзятлаўская сельгастэхніка».


Людміда Казіміраўна Раманава — настаўніца па класе музычна-тэарэтычных дысцыплінаў дзяржаўнай установы адукацыі «Дзятлаўская дзіцячая школа мастацтваў».


Сяргей Віктаравіч Салаш — доктар анестэзіёлаг-рэаніматолаг, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі установы аховы здароўя «Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца».


Таццяна Фёдараўна Семянік — кіраўнік спраў Войневіцкага сельвыканкама.


Дзмітрый Сяргеевіч Сухецкі — трактарыст-машыніст СВК «Войневічы».

Яўгенія Мікалаеўна Урбановіч — брыгадзір вытворчай брыгады фермы «Руда Яварская» СВК «Хвінявічы».

Алена Анатольеўна Чайкоўская — галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.


Міхаіл Пятровіч Юрчык — вадзіцель ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь».


Віктар Мікалаевіч Яраш — вадзіцель СВК «Слава працы».


Сярод працоўных калектываў за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці занесены на раённую Дошку гонару працоўныя калектывы:
- Дзятлаўскага сельвыканкама;
- СВК «Граніт-Агра»;
- ААТ «Дварэцкі льнозавод»;
- дзяржаўнай установы адукацыі Сярэдняя школа №3 горада Дзятлава.
Узнагароды актывістам прафсаюзнага руху ўручыў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Даміравіч Сатараў.

Тэкст і фота Н. Авярчук