5 лютага ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў сход з грамадзянамі, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў.

З імі сустрэліся спецыялісты аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама, ААТ “Беларусбанк” і ААТ “Белаграпрамбанк”, а таксама будаўнічай арганізацыі.

Жадаючым палепшыць жыллёвыя ўмовы расказалі аб тым, што ў Дзятлаве па вуліцы Навагрудскай вясной 2021 года пачнецца ўзвядзенне 72-кватэрнага дзевяціпавярховага жылога дома. Пабудаваць яго збіраюцца за сем месяцаў і плануюць здаць у эксплуатацыю ўжо гэтай восенню.

Аб парадку будаўніцтва 72 новых кватэр, іх плошчы і кошце расказалі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі і начальнік камунальнага дачыннага ўнітарнага прадпрыемства “УКБ Слонімскага раёна” Людміла Заяц.

Юрый Залеўскі зазначыў, што дзевяціпавярховы дом будзе будавацца паводле Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 чэрвеня 2017 № 240 “Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў”. Сярод 72 кватэр гэтага жылога дома будзе 3 – аднапакаёвыя, 3 – чатырохпакаёвыя, 33 – двухпакаёвыя, 33 – трохпакаёвыя. У доме будзе цэнтральнае ацяпленне і электрычныя пліты. Побач з ім – паркоўка, дзіцячая пляцоўка. Дакументы на дом ужо аформлены, пачаты падрыхтоўчыя работы.

На агульнай чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў у раёне знаходзяцца 540 чалавек. У першую чаргу пабудаваць кватэры ў новым доме будзе прапанавана льготнай катэгорыі грамадзян, а пасля – астатнім чаргавікам.

Людміла Заяц адзначыла, што адзін метар квадратны ў новых кватэрах з аддзелкай будзе каштаваць 1292 рублі, без аддзелкі – прыкладна 1127 рублёў. Агульная плошча кватэр складзе: аднапакаёвых – 42,71, двухпакаёвых – 55,11, трохпакаёвых – 66,42 (студыі) і 78,67 метра квадратнага, чатырохпакаёвых – 91,14. Адпаведна іх кошт з аддзелкай пры заключэнні дагавора на будаўніцтва будзе складаць: аднапакаёвых – 55 181, 32 рубля, двухпакаёвых – 71 202,12 рубля, трохпакаёвых – 85 814,64 (студый) і 101 641,62 рубля, чатырохпакаёвых –  117 572,88 рубля.

Пры звароце ў банк на субсідзіраванне будуць мець права шматдзетныя сем’і; дзеці-сіроты; сем’і, дзе гадуюцца інваліды; ваеннаслужачыя, міліцыянеры і ратаўнікі; сем’і, дзе гадуюцца не менш за двое дзяцей. Пры адкрыцці крэдытных ліній пэўны працэнт ад сумы для іх будзе пагашацца дзяржавай. Сам крэдыт даецца пад 5 % на 20 гадоў. Аднак банк не крэдытуе поўны кошт аднаго метра квадратнага жылля, а толькі – 817 рублёў за яго. Сума крэдыту залежыць ад колькасці членаў сям’і. Для чатырох чалавек яна складзе – 65 360 рублёў, для пяці – 81 700 рублёў, для шасці – 98 040 рублёў.

Пры гэтым, для пагашэння поўнага кошту жылля шматдзетныя сем’і могуць скарыстацца сямейным капіталам. Калі ў маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў ёсць чэкі “жыллё”, іх таксама можна выкарыстаць для аплаты. Для зніжэння кошту жылля можна адмовіцца ад аддзелкі. Яшчэ адзін варыянт разлічыцца за кватэру – узяць дадатковы крэдыт у банку, але ён будзе выдавацца ўжо пад большы працэнт.

Умовы крэдытавання для прысутных патлумачылі спецыялісты ААТ “Беларусбанк” Галіна Юргелевіч і ААТ “Белаграпрамбанк” Святлана Шафарэвіч. Пакуль што толькі два гэтыя банкі выдаюць насельніцтву крэдыты на будаўніцтва жылля.

Усе жадаючыя ў час размовы мелі магчымасць задаць свае пытанні спецыялістам.

Напрыканцы Юрый Залеўскі заклікаў па больш падрабязныя тлумачэнні звяртацца ў службу “Адно акно” райвыканкама і крэдытныя аддзелы банкаў, паколькі сацыяльныя катэгорыі і склады сем’яў, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў, розныя, значыць, і ўмовы крэдытавання і аплаты за кватэры для іх будуць рознымі. Таксама папрасіў паведаміць у райвыканкам аб змяненнях у сем’ях, калі такія адбыліся, паколькі цяпер адбываецца зверка асабістых даных чаргавікоў. Заклікаў не марудзіць з афармленнем дакументаў, калі прыйдзе паведамленне з запрашэннем да будаўніцтва.

Ірына СТЫРНІК        

administrator

Recent Posts

“Зецельскі фэст” – тэрыторыя шчасця

30 мая ў рамках дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” горад Дзятлава ператварыўся ў сапраўдную…

48 минут ago

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

2 часа ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

8 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

23 часа ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

23 часа ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

24 часа ago