Categories: Падзеі

Доктар-рэаніматолаг: прафесія моцных характарам

Дзіцячая мара быць медыкам, двухгадовае навучанне ў хіміка-біялагічным класе Гродзенскага ліцэя, паступленне ў медыцынскі ўніверсітэт — паступовыя крокі да ажыццяўлення прафесійнага выбару. Арцём Васільевіч Орсік звязаў яго з работай у ахове здароўя і непасрэдна з рэаніматалогіяй — адной з самых складаных галінаў у медыцыне.

Чаму менавіта яна? Адказваючы на гэтае пытанне, малады доктар Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы разважае наступным чынам: «Рэаніматалогія — тая сфера медыцыны, якая дае магчымасць хутка ўбачыць вынік работы — на працягу 24- гадзіннага дзяжурства».

Кожнае з іх — не падобнае на папярэдняе. Адно праходзіць адносна спакойна, іншае вымагае максімальнай канцэнтрацыі прафесіяналізму, душэўных сілаў доктара-рэаніматолага, задача якога — перамагчы ў барацьбе за жыццё і здароўе пацыента. І калі ў гэтым працэсе здараюцца форс-мажорныя абставіны, усе ідзе, не так, як трэба, на душы застаецца прыкра, прызнаецца Арцём. Ужо дома, пасля дзяжурства, ідзе мысленчая работа над памылкамі. «А таксама, — гаворыць малады доктар,— абавязкова тэлефаную калегам, якія змянілі мяне, цікаўлюся, як справы ў пацыента, ці ўсё добра…».

Рэаніматалогію нярэдка называюць галіной медыцыны з «мужчынскім характарам». Маўляў, не месца ў ёй жанчынам. Вызначальным фактарам тут з’яўляюцца асаблівасці душэўнага складу прадстаўніц прыгожага полу, іх характару, уласцівая яму эмацыянальнасць — як рэакцыя на стрэсавыя сітуацыі. У адказ на гэтае пытанне Арцём прыводзіць статыстыку размеркавання яго аднакурснікаў — выпускнікоў Гродзенскага медуніверсітэта. «Працэнтаў пяцьдзясят з тых, хто выбраў рэаніматалогію, гэта дзяўчаты. Увогуле, апошнім часам яны ўсё часцей і часцей становяцца хірургамі, анестэзіёлагамі-рэаніматолагамі. Здзіўляюцца гэтаму нават выкладчыкі. Аднак, на мой погляд, нічога дзіўнага ў гэтым няма. З тых дзяўчат-рэаніматолагаў, якіх я ведаю, усе яны — прафесіяналы, не саступаюць мужчынам-дактарам. Прафесія не ўплывае і на іх характар: ён ніколькі не грубее. На рабоце яны рэаніматолагі, дома — звычайныя жанчыны, якія займаюцца сям’ёй, дзецьмі».

Для Арцёма сям’я — гэта той надзейны прычал, дзе ён знаходзіць супакаенне і адпачынак. З жонкай Вольгай, таксама доктарам, ён выхоўвае маленькага сына. Маладая сям’я забяспечана арэндным жыллём. Гэта, прызнаецца Арцём, стаў адным з тых фактараў, які дазволіў яму пасля заканчэння інтэрнатуры выбраць месцам працы менавіта Дзятлаўскі раён. Адзіная праблема для моладз, якія прыехала працаваць сюды, гаворыць мой суразмоўца, гэта праблема культурнага баўлення вольнага часу. У вялікіх гарадах для гэтага магчымасцяў больш.

Тым не менш, у вольны час разам з жонкай і сынам Арцём гуляе на свежым паветры, наведвае басейн. Па магчымасці імкнецца схадзіць у храм. Лічыць, што не ўсё у яго справе залежыць ад уласных сілаў, ёсць і вышэйшыя духоўныя сілы, Бог.

— Ва ўсіх аддзяленнях рэанімацыі, — гаворыць Арцём, — ёсць іконы. Маленькія іконкі прыносяць хворым іх родныя. Па просьбе родных наведваюць людзей, якія знаходзяцца ў рэанімацыі, і святары. Мы, дактары, не супраць гэтага.

Усяго ў аддзяленні рэанімацыі Дзятлаўскай раённай бальніцы цяпер працуе пяць дактароў — усе мужчыны. Два з іх прыйшлі працаваць сёлета.

Напрыканцы сустрэчы я запыталася ў Арцёма, што, на яго погляд, галоўнае ў прафесіі доктара-рэаніматолага.

— Якімі б ён не валодаў асабістымі якасцямі характару, ён абавязкова павінен быць вельмі адукаваным, пастаянна прафесійна самаўдасканальвацца, сачыць за апошнімі навінкамі ў медыцыне, па магчымасці — умець прымяніць у сваёй справе. Гэта той ідэал, да якога я імкнуся.

А. ДУБРОЎСКАЯ

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Чым займаюцца аграрыі і што непакоіць праваахоўнікаў

Рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, работы ў палях і на малочнатаварных комплексах, дарожная бяспека, акцыя лясной гаспадаркі,…

6 часов ago

Што адбываецца на кацельні аграгарадка Жукоўшчына?

Дзятлаўскае РУП ЖКГ ажыццяўляе рэканструкцыю кацельні аграгарадка Жукоўшчына з устаноўкай катла, які будзе працаваць на…

6 часов ago

Навучэнцы клуба “Мужнасць” напісалі пісьмы бацькам

На Тыдні бацькоўскай любові да акцыі “Пісьмо бацькам” далучыліся навучэнцы клуба “Мужнасць” аддзела ўнутраных спраў…

7 часов ago

Обеспечение эффективной и безаварийной работы систем теплопотребления, теплоисточников и тепловых сетей в отопительный период

Безаварийный отопительный сезон – это результат выполнения комплекса мероприятий по технической и организационной подготовке систем…

7 часов ago

Безопасная перевозка сельскохозяйственной продукции

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием транспортных…

8 часов ago

Школьны мерыдыян

Свята традыцый і сямейнай творчасці У рамках Тыдня бацькоўскай любові ў сярэдняй школе № 1…

10 часов ago