У Раклевіцкім дзіцячым садзе-базавай школе дзейнічае валанцёрскі атрад “Добрыя сэрцы”. Ён аб’яднаў у адзіны дружны калектыў вучняў 8-9 класаў. Атрад удзельнічае ў грамадска карыснай дзейнасці, асветніцкіх і сацыяльна-культурных мерапрыемствах для дзяцей-інвалідаў, пажылых людзей, ветэранаў працы, шматдзетных сем’яў.
У аснову дзейнасці валанцёраў пакладзена рэалізацыя сацыяльна значымага праекта “Будучыню будуем сёння”, які прадугледжвае правядзенне практычных творчых спраў па папулярызацыі здаровага ладу жыцця і аказанню дапамогі адзінока пражываючым людзям. Традыцыйнымі сталі акцыі “Дом без адзіноцтва”, “Энергію маладых – на добрыя справы”, “Ні дня без добрай справы”. З вялікай ахвотай вучні рыхтуюць падарункі да святочных дат, адметных падзей у жыцці людзей, якія прывыклі нас бачыць на сваіх падворках.
Адметныя практычныя справы валанцёраў – PR-акцыі, флэш-мобы па прапагандзе здаровага ладу жыцця. Яны з’яўляюцца арганізатарамі шматлікіх спартыўных спаборніцтваў, дзён здароўя, турысцкіх паходаў. Сваім прыкладам вучні паказваюць, што сучаснаму грамадству патрэбны здаровыя і актыўныя людзі.
У гэтым навучальным годзе тэрыторыя валанцёрскага руху школы значна пашырылася. Сваёй дзейнасцю мы ахапілі вёскі Курпяшы і Навасёлкі.
Вынікам дзейнасці атрада сталі словы вялікай удзячнасці ад пажылых жыхароў за правядзенне дабрачынных акцый.
Наталля СОКАЛ,
адказная за работу дзіцячых і моладзевых аб’яднанняў Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы
Стоит почитать:
Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…
Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…
Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…
До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…
Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…
21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…
View Comments
Нужная помощь.
Такая дзейнасць для дзяцей вельмі карысная