Добраўпарадкаванне сельскагаспадарчых угоддзяў у Хвінявічах

У рамках Года малой радзімы, а таксама месячніка па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і навядзенні парадку на зямлі, абвешчанага на пачатку месяца ў Дзятлаўскім раёне, кіраўнікамі шматлікіх раённых установаў і арганізацый распрацаваны шэраг мерапрыемстваў, арганізаваны і право­дзяцца гаспадарчыя работы.

Штодзень добраўпарадкоўваюцца тэрыторыі адміністрацыйных будынкаў, арганізацый, размешчаных не толькі ў раённым цэнтры, але і ў сельскіх населеных пунктах.

На працягу некалькіх тыдняў работнікі будаўнічай брыгады КСУП “Хвінявічы”, іншыя спецыялісты гаспадаркі прымаюць актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні сельскагаспадарчых угоддзяў.

Кіраўнік сельгаспрадпрыемства руплівы гаспадар, імкнецца пусціць у справу кожны свабодны кавалачак зямлі.

Аб’ект, які на тэрыторыі гаспадаркі наведалі карэспандэнты “раёнкі”, – новаўладкаваны меліярацыйны канал. На момант нашага прыезду некаторыя этапы работ былі ўжо завершаны, аднак у поле зроку трапілі ўчасткі і аб’екты, дзе жвава працавалі экскаватары, трактары і іншая тэхніка.

– Задача, якая сёлета стаіць перад калектывам нашай гаспадаркі, не з лёгкіх, – расказаў у час сустрэчы дырэктар КСУП “Хвінявічы” Мікалай Бубноўскі. – Першымі па важнасці і часе правядзення для нас сталі работы па ўладкаванні меліярацыйнага канала на палетках каля вёскі Агароднікі, дзе штогод збіраецца вялікая колькасць вады. Цяпер работы на гэтым участку набліжаюцца да завяршэння: ужо выкапаны канал, зроблены насып, адхоны падсыпаны грунтам, угноены. Пазней там плануецца падсеяць шматгадовыя травы.

Работы на гэтым аб’екце стартавалі ў лютым, а яго здача плануецца напрыканцы красавіка. Фінансаванне аб’екта ажыццяўляецца за кошт сродкаў сельгаспрадпрыемства.

Акрамя гэтага, плануем у хуткім часе завяршыць работы па далучэнні пустуючых земляў да агульнай тэрыторыі гаспадаркі для далейшага ўвядзення іх у севазварот.

У сувязі з гэтым, у бліжэйшы час будзе скончаны дэмантаж падмуркаў двух старых нежылых дамоў у вёсках Агароднікі і Разважжа, там жа правядзём дэмантаж падмурка былой малочнатаварнай фермы. Агульная плошча земляў, якія сёлета будуць  уведзены ў севазварот, складзе каля васьмі гектараў.

Сіламі гаспадаркі і, у прыватнасці, дзякуючы зладжанай працы работнікаў будаўнічай брыгады КСУП “Хвінявічы”, якую ўзначальвае Станіслаў Муха, на аб’екце выконваліся работы па спілоўванні старых дрэў, хмызнякоў, зразалі кусты, выдалялі і вывозілі зрэзанае, каб спецтэхніка магла працаваць без перашкод, паломак і прастояў.

У навядзенні парадку на зямлі работнікам сельскагаспадарчай сферы дапамагаюць прафесіяналы – спецыялісты КУП меліярацыйных сістэм “Дзятлаўскае ПМС”.

Умела кіруе тэхнікай экскаватаршчык Сяргей Альшэўскі. Відаць, што праца ў мужчыны спорыцца. Таму і на гасцей, якія прыбылі на аб’ект, ён, здаецца, не адразу звяртае ўвагу. Праўда, затым-такі адрываецца ад справы:

– Перад намі штогод стаяць задачы па захаванні ўжо існуючых меліярацыйных сістэм, будаўніцтве новых, добраўпарадкаванні і адраджэнні земляў для ўключэння іх у севазварот. Спецыялісты і тэхніка нашага прадпрыемства пастаянна задзейнічаны на аб’ектах раённых сельскіх гаспадарак.

Што тычыцца ўчасткаў, на якіх мы цяпер працуем, то з радасцю адзначу: зроблена нямала. Выканана адна з галоўных задач – уладкаваны новы меліярацыйны канал. Днямі перамясціліся на суседні ўчастак, дзе выкарчоўваем хмызняковую расліннасць, дрэвы і пні, таксама прыступілі да дэмантажу падмуркаў старых нежылых дамоў і фермы.

– Сяргей Альшэўскі – тэхнічна дасведчаны спецыяліст, прыхільнік перадавых тэхналогій, лепшы экскаватаршчык, прынцыповы і лёгкі ў зносінах чалавек, – адзначае ў гутарцы з намі дырэктар Дзятлаўскага ПМС Віктар Адамчык. – Усё, за што ён бярэцца, даводзіць да канца, робіць даручаную справу якасна і з душой. Сапраўдны прыклад для калег.

Будаўнічая брыгада гаспадаркі і спецыялісты Дзятлаўскага ПМС працуюць аператыўна і зладжана. Прыемна паглядзець на вынікі іх працы.

Як распавёў у час сустрэчы галоўны аграном КСУП “Хвінявічы” Уладзімір Карыба, спраў ў меліяратараў шмат, але тэхніка, магутнасці прадпрыемства, спрыт спецыялістаў Дзятлаўскага ПМС дазваляюць завяршыць работы нават раней за вызначаны тэрмін. Калі ўсё пойдзе згодна з планам, то ўсе работы на гэтых двух аб’ектах павінны быць скончаны да канца красавіка. А для гэтага важна дакладна выконваць праектнае рашэнне, тэхналогію, пазбягаючы лішніх выдаткаў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

3 часа ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

18 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

18 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

19 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

19 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

19 часов ago