Categories: Падзеі

Дні культуры Арменіі ў Беларусі праходзяць з 8 па 11 лютага

Дні культуры Арменіі ў Беларусі праходзяць з 8 па 11 лютага. Аб гэтым паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Першым мерапрыемствам Дзён культуры стане адкрыццё выстаўкі старажытнай армянскай кнігі ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 9 лютага. На выстаўцы «Арменія — благаславенны край» будуць прадстаўлены армянскія старадрукаваныя кнігі — першая друкаваная кніга на армянскай мове (1512 год), першая друкаваная Біблія на армянскай мове (1666 год), «Аздарар» («Веснік») — першая армянская перыёдыка, а таксама кнігі з калекцый Нацыянальнай бібліятэкі Арменіі на армянскай мове.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі азнаёміць гасцей з выданнямі аб Арменіі, яе гісторыі і сучаснасці, краязнаўстве, культуры, мастацтве, літаратуры з уласнага фонду.

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця Дзён культуры Арменіі адбудзецца вечарам 9 лютага ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Гасцей чакае яркая сустрэча з Дзяржаўным джазавым аркестрам Арменіі.

Мінчане атрымаюць магчымасць азнаёміцца з работамі сучасных армянскіх мастакоў у мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Выстаўка адкрыецца 10 лютага. У гэты ж дзень вечарам Дзяржаўны джазавы аркестр Арменіі выступіць у канцэртнай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Дэлегацыю ўзначальвае намеснік міністра культуры Арменіі Артур Пагасян.

Арганізацыя Дзён культуры Арменіі ў Беларусі прадугледжана праграмай супрацоўніцтва паміж міністэрствамі культуры дзвюх краін на 2014-2017 гады. Праграма нацэлена на садзейнічанне ўстанаўленню прамых кантактаў паміж музеямі краіны, правядзенню абменных гастролей тэатраў, музычных і харэаграфічных калектываў Беларусі і Арменіі, а таксама прадугледжвае правядзенне Дзён беларускага кіно ў Арменіі і Дзён армянскага кіно ў Беларусі на працягу дзеяння праграмы.

Акрамя таго, Арменія ў гэтым годзе з’яўляецца краінай — ганаровым госцем XXIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, што пройдзе 10-14 лютага.

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

1 день ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago