Для галасавання на мясцовых выбарах створана 5870 участкаў

Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў 28-га склікання праходзяць сёння ў Беларусі, паведамляе БЕЛТА. Кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістравана 22,2 тыс. чалавек. У агульнай колькасці паміж удзельнікамі кампаніі будзе размеркавана крыху больш за 18 тыс. мандатаў. Для галасавання на мясцовых выбарах створана 5870 участкаў, з якіх 250 — у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ва ўмовах стацыянара, 17 — у воінскіх часцях. У спісы для галасавання ўключана 6 млн 929 тыс. 525 чалавек.
Маніторынг выбарчай кампаніі праводзяць 28 тыс. 624 нацыянальныя наглядальнікі, у ліку якіх прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў. Акрамя таго, ЦВК акрэдытавала 46 міжнародных наглядальнікаў — супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў, якія працуюць у Беларусі. Больш за ўсё іх накіравалі пасольствы Літвы, Расіі і ЗША.-
БЕЛТА

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

17 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

17 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

20 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

20 часов ago