Дэпутацкія клопаты. У Казлоўшчыне запыты насельніцтва задавальняюцца

Забяспечанасць гандлёвых аб’ектаў раёна школьнымі таварамі прадаўжаюць адсочваць дэпутацкі корпус і дзяржаўныя службы.

У магазінах Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства “Дамавічок” і “Родны Кут” гарадскога пасёлка Казлоўшчына з маніторынгам пабывалі старшыня раённага Савета дэпутатаў, лідар раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Аляксандр Бараноўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Рагачова і старшыня Казлоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Ала Гародка. Заадно ацанілі ў цэлым асартымент харчовай і нехарчовай прадукцыі для жыхароў пасёлка гарадскога тыпу.

Магазіны знаходзяцца побач, на іх паліцах шмат усяго, што можа спатрэбіцца як бацькам школьнікаў, так і звычайнаму пакупніку. Інспектары адзначылі дастойны выбар у “Дамавічку” канцылярскіх рэчаў, было ў асартыменце школьнае адзенне, рукзакі, а таксама бытавая тэхніка, посуд, іншыя патрэбныя ў побыце тавары. Прапанова харчовага “Роднага Кута” – шырокі выбар крупаў, малочнай і мясной прадукцыі, каўбасаў, ёсць садавіна і агародніна.

– Для такога населенага пункта, як Казлоўшчына, лічу, даволі дастойны асартымент, – даў ацэнку Аляксандр Бараноўскі. – У добрым стане і выбары школьнае адзенне, рукзакі, алоўкі, сшыткі, іншая канцылярыя. Калі параўноўваю аграгарадок Дварэц і гарпасёлак Казлоўшчына, не ведаю, чаму ў гандлёвых аб’ектах аднаго і таго ж падпарадкавання (аблспажыўтаварыства)  карціна з прысутнасцю тавараў адрозніваецца. Прадаўцам, якія адказна адносяцца да сваёй справы, дзякую за забеспячэнне разнастайнасці тавараў для насельніцтва. Прыемна бачыць, калі аб пакупніках клапоцяцца і ўлічваюць іх запыты.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Распускае кулакі – звяртайцеся па дапамогу

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна па хадайніцтве раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне лёгкага…

2 часа ago

Як праверыць, ці інтэрнэт-магазін сапраўдны?

Ажыццяўленне пакупак анлайн для беларусаў стала звычайным. У інтэрнэт-прасторы ёсць вялікі выбар магазінаў. Як праверыць…

2 часа ago

На каго палююць і дзе адпачываюць на Дзятлаўшчыне?

У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з…

2 часа ago

Гимназисты в гостях у спасателей

В период осенних каникул одними из первых пожарную аварийно-спасательную часть №1 города Дятлово посетили воспитанники…

2 часа ago

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

17 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

17 часов ago