Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Орда правёў чарговы асабісты прыём грамадзян у Дзятлаўскім райвыканкаме.
З пытаннямі да народнага абранніка звярнуліся два заяўнікі. У абодвух выпадках размова ішла аб якасці і даступнасці медыцынскага абслугоўвання.
Калі жыхарку райцэнтра больш клапаціла якасць аказання дапамогі спецыялістамі цэнтральнай раённай бальніцы, то другі заяўнік папрасіў у Міхаіла Орды садзейнічання ў пастаноўцы на чаргу для выканання запатрабаванага ў рэспубліцы ашчаджальнага аперацыйнага ўмяшальніцтва.
Дэпутат паабяцаў абодвум заяўнікам аказаць садзейнічанне ў вырашэнні іх праблем.
Напрыканцы прыёму Міхаіл Сяргеевіч расказаў аб выніках работы з ранейшымі зваротамі нашых землякоў і іншых дэпутацкіх клопатах.
– Сярод важных складальнікаў работы дэпутата – правядзенне на сістэмнай аснове маніторынгаў цэн, – адзначыў Міхаіл Орда. – Галоўная іх мэта – не дапусціць неабгрунтаванага росту цэн на харчовыя і нехарчовыя групы тавараў, а таксама кантраляваць асартыментны пералік прадукцыі на прылаўках гандлёвых аб’ектаў, каб людзі ў поўнай меры былі забяспечаны неабходнымі і якаснымі таварамі.
А ў час аднаго са сваіх рабочых візітаў на Дзятлаўшчыну я ўвогуле прыязджаў разам са старшынёй Савета дырэктараў ТАА “Еўрагандаль” Аляксандрам Літвіным. У ходзе размовы было прынята рашэнне, што магазін “Еўраопт” набудзе аўталаўку і паралельна з Дзятлаўскім філіялам Гродзенскага аблспажыўтаварыства стане абслугоўваць жыхароў сельскіх населеных пунктаў, дзе няма сваіх стацыянарных магазінаў.
Рэгулярна ў час работы ў выбарчай акрузе звяртаюся і да тых пытанняў, якія раней узнімалі заяўнікі на асабістых прыёмах грамадзян, яны таксама знаходзяць сваё рашэнне. Сачу за гэтым пастаянна, бо дэпутату важна не толькі выслухаць просьбы, праблемы і пажаданні выбаршчыкаў, але і пракантраляваць, як вырашылася сітуацыя.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее #депутат #прием граждан
С 1 сентября 2026/2027 учебного года в образовательных учреждениях Республики Беларусь вводится обновленная учебная программа…
Ежегодно 28 июля проводится Всемирный день борьбы с гепатитом. Эта дата приурочена ко дню рождения…
Приезд автолавки в деревню — событие, которое ждут. Для работников Дятловского райотдела по чрезвычайным ситуациям…
Особый урон нанесен сельскохозяйственным угодьям. Шквалистый ветер с порывами до 20 м/с обрушился на Гродненскую…
Под особым контролем – водители маршрутных такси и мотоциклисты. В последние дни в республике отмечается…
Губернатор Гродненской области Юрий Караев, его первый заместитель Сергей Медзвецкас, председатель комитета по сельскому хозяйству…