27 сакавіка ў Дзятлаве прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй Жамойда.
Да яго па тэлефоне звярнулася жыхарка горада Гродна, якую хвалявала пытанне прымянення пакарання па “крымінальных” артыкулах у дачыненні да непаўналетніх.

Андрэй Пятровіч даў тлумачэнні грамадзянцы ў ходзе размовы і папрасіў прадубліраваць інфармацыю ў пісьмовым фармаце для больш дэталёвага разгляду.
Парламентарй адзначыў, што падобныя звароты на прамыя лініі – з’ява не рэдкая. На жаль, актуальнай праблемай у беларускім грамадстве застаецца падлеткавая злачыннасць.
– Па словах Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай, адной з галоўных прычын росту падлеткавай злачыннасці застаецца наркаманія, гэта зло, з якім няпроста змагацца старэйшым. Але, разам з тым, мы разумеем, што за выхаванне дзяцей адказная найперш сям’я, а ўжо затым – школа, грамадства. Ад паводзінаў, стасункаў бацькоў з дзецьмі, зацікаўленасці ў іх жыцці залежыць вельмі многае. У краіне прымаецца шэраг паслядоўных рашэнняў, каб мінімізаваць злачынствы і правапарушэнні ў моладзевым асяроддзі, наколькі гэта магчыма.
Сенатар абмеркаваў з галоўным спецыялістам па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Станіславай Ганчар работу службы “адно акно”.
Падводзячы вынікі прыёма, сенатар адзначыў, што самыя актуальныя пытанні ад грамадзян – стан дарог і сістэмы камунікацый, рух маршрутнага аўтатранспарту, добраўпарадкаванне сельскіх населеных пунктаў.
– Да кожнага чалавека трэба падыходзіць індывідуальна і разбірацца. Часта грамадзяне прыходзяць на прыём таму, што не ведаюць, куды ім можна звярнуцца. Часам ёсць неабходнасць узяць пытанне на кантроль для яго больш хуткага вырашэння, – расказаў Андрэй Жамойда. – Як кажа Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, мы павінны працаваць са зваротамі грамадзян, “адчуваць нерв” і ведаць, што хвалюе людзей на месцах: у сябе дома, арганізацыях, раёнах, вобласці.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашалепшае #нашелучшее #депутат