Сёння, 23 лістапада, праходзіць абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі-2019” – свята працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Гродзеншчыны.

На галоўнай плошчы Смаргоні адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. На ім быў складзены вялікі сноп – са снапоў усіх раёнаў. Перавязаў яго ва ўрачыстай абстаноўцы старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.

Дзятлаўскую дэлегацыю на “Дажынках” узначальвае першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Дзятлаўскага райвыканкама Міхаіл Бабіна. У яе таксама ўваходзяць жывёлавод ААТ “Граніт-Агра” Юлія Лабейка, ветэран працы, былы старшыня СВК “Войневічы” Васіль Маліка, аператар машыннага даення КСУП “Хвінявічы” Таццяна Гарошка, трактарыст-машыніст КСУП “Войневічы” Павел Сухецкі, галоўны заатэхнік ААТ “Граніт-Агра” Яўген Дворык, начальнік аддзела прагназавання, фінансавання і справаздачнасці ў АПК упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марыя Ціхан, брыгадзір вытворчай брыгады малочнатаварнай фермы “Зачэпічы” КСУП “Жукоўшчына” Тэрэса Калодка, якія вылучаны да ўзнагароджання на “Дажынках”.

Ірына СКРУНДЗЬ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Узнагароды і віншаванні для самых мужных
І традыцыя, і праверка на трываласць
Праз хрышчэнскую ваду дапамагае Гасподзь

Похожие публикации