Першае пасяджэнне, прысвечанае будучаму абласному святу-шанаванню хлебаробаў, прайшло пад кіраўніцтвам першага намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Івана Жука, намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко і старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Івана Крахмальчыка, пры ўдзеле кіраўнікоў усіх арганізацый і прадпрыемстваў Дзятлаўшчыны, а таксама прадстаўнікоў абласных галіновых структураў.
Дата правядзення сёлетняга свята хлебаробаў будзе вызначана бліжэйшым часам. Верагодна, сёлета яна стане адзінай для ўсіх рэгіёнаў рэспублікі.
— Нягледзячы на тое, што абласныя “Дажынкі” адбудуцца ў Дзятлаве, усе павінны ясна разумець, што рыхтавацца прымаць гасцей давядзецца не толькі райцэнтру, але ўсяму Дзятлаўскаму раёну, – звярнуўся да прысутных Іван Жук.
Што неабходна зрабіць да “Дажынак-2015”, хто будзе займацца падрыхтоўкай да ўрачыстых святкаванняў і якія сродкі на гэта будуць выдаткаваны – галоўныя тэмы першага сходу аператыўнага штаба.
Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Іван Крахмальчык азнаёміў удзельнікаў пасяджэння з пералікам аб’ектаў, якія, па меркаванні мясцовых уладаў, неабходна ўпарадкаваць да свята. Гэты спіс у далейшым будзе скарэктаваны.
— У падрыхтоўцы да “Дажынак” трэба зыходзіць з рэальных фінансавых магчымасцяў, – зазначыў Уладзімір Дзяшко.
Паводле крыніцы фінансавання ўсе аб’екты рэканструкцыі да будучых “Дажынак” былі ўмоўна размеркаваны на чатыры блокі: тыя, якія будуць прафінансаваны з абласнога бюджэту (у сярэнім 5 аб’ектаў); аб’екты, работы на якіх будуць забяспечвацца сродкамі з раённага бюджэту; аб’екты, якія будуць рэканструяваны за кошт саміх прадпрыемстваў, арганізацый раёна пры ўдзеле іх галіновых ведамстваў; работы, якія будуць праходзіць пры ўдзеле прыватнага сектара (прывядзенне да парадку фасадаў дамоў, прысядзібных участкаў, дваровых агароджаў).
Па словах прадстаўнікоў Гродзенскага аблвыканкама, “Дажынкі” – свята ўсенароднае, таму падрыхтоўка да яго павінна быць таксама ўсенароднай.
— Не варта забывацца, што “Дажынкі” – не проста ўрачыстасць, а шанаванне хлебаробаў. Каб свята ўвогуле адбылося, перш за ўсё прадукцыйна павінна спрацаваць сельская гаспадарка раёна і вобласці ў цэлым, – нагадаў Іван Алейзавіч Жук.
Наступным разам аператыўны штаб “Дажынак-2015” збярэцца ў хуткім часе пасля першага прэзентацыйнага пасяджэння: ужо праз 10 дзён павінен быць гатовы адзіны для ўсіх план падрыхтоўкі Дзятлава і раёна да свята “Дажынак” з канкрэтнымі сумамі выдаткаў па кожным з аб’ектаў. Дакумент пройдзе ўзгадненне ў старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Краўцова.
Н. АВЯРЧУК
Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…
Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…
КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…
Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…
Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…
На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…